Знайсці
07.06.2024 / 14:25РусŁacБел

Супрацоўнікі Samsung зладзілі страйк упершыню ў гісторыі кампаніі

Забастоўка адбываецца ў той час, калі Samsung Electronics змагаецца за дамінуючыя пазіцыі сярод іншых тэхналагічных кампаній па вытворчасці чыпаў памяці — найважнейшага кампанента перадавых сістэм штучнага інтэлекту.

Ілюстрацыйнае фота: Ahn Young-joon / AP

У пятніцу прафсаюз паўднёвакарэйскай кампаніі Samsung Electronics зладзіў страйк упершыню за 55-гадовую гісторыю кампаніі. Такім чынам работнікі тэхналагічнага кангламерату дамагаюцца павышэння заробку, піша Бі-бі-сі.

Нацыянальны прафсаюз Samsung Electronics (NSEU), у якім складаюцца 28 тысяч членаў (гэта пятая частка ўсіх работнікаў кампаніі), заявіў, што супрацоўнікі кампаніі ў Сеуле не выйдуць на працу на адзін дзень — у пятніцу 7 чэрвеня, якая выпадае паміж дзяржаўным святам у чацвер і выходнымі.

Прадстаўнікі прафсаюза заявілі, што некалькі раўндаў перамоваў аб павышэнні заробку і прэміях з кіраўніцтвам тэхналагічнага гіганта сарваліся.

«Мэта сённяшняй забастоўкі-правесці канструктыўную размову з кіраўніцтвам», — заявіў Reuters афіцыйны прадстаўнік NSEU Лі Хен Кук.

Samsung Electronics заявіла, што забастоўка не паўплывала на вытворчасць і дзелавую актыўнасць кампаніі.

«Мы шчыра супрацоўнічалі з прафсаюзам і працягнем перамовы з ім», — цытуе Reuters прадстаўніка кампаніі.

Па словах аналітыкаў, з якімі пагаварыла агенцтва Reuters, забастоўка наўрад ці імгненна акажа ўплыў на вытворчасць або пастаўкі паўправаднікоў, аднак створыць дадатковы ціск на кампанію Samsung Electronics, якая імкнецца да нарошчвання ўплыву ў галіне распрацоўкі штучнага інтэлекту.

У найбуйнейшага ў свеце вытворцы мікрасхем было некалькі цяжкіх гадоў. За гістарычным дэфіцытам камп'ютарных чыпаў падчас пандэміі каранавіруса настала падзенне попыту на іх у мінулым годзе: спажывецкі апетыт на электроніку заставаўся слабым з-за глабальнай эканамічнай нявызначанасці.

Аднак дзякуючы буму штучнага інтэлекту справы кампаніі пайшлі на папраўку.

У красавіку Samsung прадставіла свой чып памяці LPDDR5X DRAM для штучнага інтэлекту, створаны па 12-нанаметровым тэхпрацэсе, які забяспечвае перадачу інфармацыі з хуткасцю 10,7 гігабіт у секунду.

У маі Samsung паведаміла пра больш чым дзесяціразовы рост аперацыйнага прыбытку ў першым квартале на фоне прагнозаў высокага попыту на ШІ і чыпаў высокага класа — галіны, у якой кампанія канкуруе з Intel (INTC) і тайваньскай TSMC.

Пераважная большасць перадавых мікрачыпаў у свеце вырабляецца ўсяго ў двух месцах: Тайвані і Паўднёвай Карэі. Тайваньская прамысловасць больш буйная і дамінуючая, Паўднёвая Карэя імкнецца кінуць ёй выклік.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031