Знайсці
07.06.2024 / 07:227РусŁacБел

Расія правядзе вучэнні каля берагоў Кубы

У 1962 годзе размяшчэнне на Кубе савецкай ядзернай зброі справакавала Карыбскі крызіс. Ён мог прывесці да глабальнай ядзернай вайны.

Фрэгат «Адмірал Гаршкоў». Wikimedia Commons

Улады Кубы анансавалі ў чацвер прыбыццё ў Гавану на наступным тыдні чатырох расійскіх караблёў, уключаючы атамную падлодку «Казань» і ракетны фрэгат «Адмірал Гаршкоў». Пры гэтым было падкрэслена, што караблі ВМФ Расіі не нясуць ядзернай зброі і не ўяўляюць пагрозы для рэгіёну, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

«Візіт адпавядае гістарычна дружалюбным адносінам паміж Кубай і Расіяй і строга адпавядае міжнародным правілам», — гаворыцца ў распаўсюджанай 6 чэрвеня заяве кубінскага МЗС.

Заява была зробленая на наступны дзень пасля таго, як крыніца ў адміністрацыі ЗША распавяла пра планы Расіі накіраваць баявыя судны ў Карыбскі рэгіён, у тым ліку да саюзнікаў у Венесуэле і на Кубе, для правядзення ваенна-марскіх вучэнняў.

Напружанасць у адносінах паміж ЗША і Расіяй рэзка ўзрасла пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскай арміі ва Украіну ў лютым 2022 года, і актыўнасць расійскага флоту, хоць і звычайная ў Атлантыцы, таксама ўзрасла з-за падтрымкі Украіны з боку Злучаных Штатаў, заявілі ў Вашынгтоне.

У часы Халоднай вайны размяшчэнне на Кубе, у непасрэднай блізкасці ад узбярэжжа ЗША, савецкіх падраздзяленняў, на ўзбраенні якіх знаходзілася як звычайная, так і атамная зброя, справакавала Карыбскі крызіс 1962 года. Ён мог прывесці да глабальнай ядзернай вайны.

Чытайце таксама:

Пуцін намякнуў пра пастаўкі зброі ў Беларусь, каб «наносіць удары па адчувальных аб'ектах іншых краін»

Пуцін пачаў насіць на публічных мерапрыемствах бронекамізэльку

Расія намагаецца сарваць Саміт міру, а Кітай выступае інструментам у руках Пуціна — Зяленскі

Лукашэнка: Пуцін дзейнічае ва Украіне як Чынгісхан

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
11
1
Той самы/адказаць/
07.06.2024
Першая думка, што яны проста хаваюць свае караблікі ад Украіны)) Адно пытанне, чаму не на Паўночным полюсе.
1
Кубинец/адказаць/
07.06.2024
Лежу на пляже, вижу, конец света, амигос!Весь горизонт дымом закрыт! По телику сказали Это авианосец Кузнецов на подходе...
07.06.2024
А возле Одессы слабо? Крейсер Москва скучает))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031