Знайсці
06.06.2024 / 21:478РусŁacБел

Францыя перадасць Кіеву самалёты-знішчальнікі і падрыхтуе ўкраінскую брыгаду

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паведаміў пра рашэнне перадаць Украіне серыі французскіх самалётаў-знішчальнікаў Mirage 2000-5 і арганізаваць навучанне ўкраінскіх пілотаў для кіравання імі.

Самалёт Mirage 2000-5. Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Thanassis Stavrakis

«Заўтра мы пачнем новую праграму супрацоўніцтва і аб'явім пра пастаўку серыі Mirage 2000-5, французскіх баявых самалётаў, якія дазволяць Украіне абараняць сваю зямлю і паветраную прастору.

З заўтрашняга дня мы пачынаем праграму падрыхтоўкі пілотаў і перадамо гэтыя самалёты да канца года», — адзначыў французскі лідар.

Акрамя таго, ягоная краіна мае намер падрыхтаваць украінскую брыгаду ў складзе 4,5 тысячы чалавек, навучыць і ўзброіць яе.

Па словах Макрона, Францыя выступае за мір, але супраць яго ўстанаўлення цаной капітуляцыі Украіны.

Чытайце таксама:

Нідэрланды дазволілі Украіне выкарыстоўваць F-16 для нанясення ўдараў па цэлях у Расіі

Францыя і Брытанія дазволілі Украіне біць ракетамі Storm Shadow па аэрадромах у Белгарадскай і Курскай абласцях

Лаўроў: Перадача Кіеву F-16 будзе сігналам у ядзернай сферы

Першыя ўкраінскія пілоты завяршылі навучанне працы на знішчальніках F-16 у ЗША

Швецыя перадасць Украіне два самалёты радыёлакацыйнай разведкі ASC 890. Што гэта за самалёты?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
40
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
2
Типок Рагнарёк/адказаць/
07.06.2024
Лукаботы возбудились от этой новости!
5
Индеец/адказаць/
07.06.2024
Гы-гы

Особенно Лепердов. 62 тонны передового металлолома.
0
Андрусь /адказаць/
07.06.2024
Индеец, а у агрэсараў страты каля 8 тысяч танкаў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031