Знайсці
06.06.2024 / 16:126РусŁacБел

Дзясяткі чарнагорцаў просяць забяспечыць ім трансплантацыю нырак у Беларусі. Але ёсць перашкоды

У Чарнагорыі каля 60 чалавек чакаюць трансплантацыі ныркі. Яны просяць урад аплаціць ім трансплантацыю за дзяржаўны кошт у цэнтры трансплантацыі ў Беларусі, які ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых трансплантацыйных цэнтраў свету, паведамляе «Радыё Свабода».

Трансплантацыя ныркі ў чарнагорскай клініцы

«Мы людзі каля дзвярэй моргу, толькі статыстычна жывыя», — гаворыць Таня Стаянавіч з асацыяцыі «Мужнасць для новага жыцця», апісваючы стан свайго здароўя і здароўя сваіх таварышаў па бядзе.

Яна расказала, што была на дыялізе тры разы на тыдзень на працягу 5 гадоў. «У кагосьці няма праблем, а ў мяне ад яго сур’ёзныя ўскладненні», — кажа жанчына. Паводле яе слоў, пасля працяглага дыялізу яна захварэла на астэапароз, таксама ў яе пачаліся праблемы з сэрцам, парашчытападобнымі залозамі і мозгам.

«Жывога донара ў нас няма, і часу чакаць у нас няма. Практычна кожны дзень у пасведчаннях аб смерці мы бачым некага з нашых суседзяў па пакоі з дыялізнай залы, з якім мы праводзілі гадзіны. Вы не ўяўляеце, як гэта складана», — кажа яна.

Цяпер атрымаць новую нырку ў Беларусі пацыенты з Чарнагорыі могуць толькі платна.

«За пяць гадоў дыялізу я абышлася дзяржаве ў 125 000 еўра. А столькі людзей сядзяць на дыялізе ўжо дзесяць гадоў. Трансплантацыя ў Мінску з іншымі выдаткамі — гэта каля 100 000 еўра», — кажа Таня. Яна спадзяецца, што ўрад Чарнагорыі знойдзе нейкае рашэнне.

Хворыя пацыенты вырашылі прасіць урад аб трансплантацыі ў Беларусі, бо,

згодна з законам аб донарстве органаў, у Беларусі ўсе грамадзяне, якія перажылі смерць мозгу, з'яўляюцца донарамі, за выключэннем выпадкаў, калі сам чалавек пры жыцці або яго родныя напішуць заяву, што яны супраць гэтага.

Аднак Чарнагорыя не мае супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы медыцыны, да таго ж у 2021 годзе далучылася да санкцый Еўрасаюза.

У Міністэрстве здароўя Чарнагорыі «Радыё Свабода» паведамілі, што пачалі дыпламатычную працу па вывучэнні супрацоўніцтва з клінікай у Мінску з улікам санкцыяў, уведзеных Чарнагорыяй у дачыненні да Беларусі.

Міністр Воіслаў Шымун таксама ўдакладніў, што адпраўка пацыентаў у іншую краіну для перасадкі органаў ад памерлага чалавека жывому не практыкуецца з прычыны сумневаў у паходжанні органаў.

Чарнагорыя з'яўляецца ўдзельніцай Канвенцыі Рады Еўропы аб барацьбе з гандлем органамі і Стамбульскай канвенцыі аб прадухіленні набыцця і продажу органаў і трансплантацыйнага турызму. З прычыны магчымых злоўжыванняў Рада Еўропы стварыла платформу для маніторынгу выездаў на трансплантацыю органаў у іншыя краіны. Чарнагорыя таксама з'яўляецца часткай гэтай платформы.

Чытайце таксама:

Кітайскія дактары заявілі, што ўпершыню вылечылі хворага на дыябет

Вечны дыктатар. Як хутка тыраны змогуць скарыстацца першымі лекамі ад старэння? 

Як поспехі сучаснай медыцыны звязаныя са смяротнасцю ад захворвання нырак і як не прапусціць нырачныя хваробы

Якія беларускія клінікі найбольш запатрабаваныя ў замежнікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3
06.06.2024
а як з гэтым ва Украіне?
0
Альгерд/адказаць/
06.06.2024
?, так, былі чуткі, нібыта вялікі сябар Лукашэнкі дэпутат ВР Шаўчэнка таксама зарабляе на накіраванні ўкраінскіх пацыентаў у беларускія клінікі, дзе тыя атрымліваюць органы
0
From the USA/адказаць/
06.06.2024
?, у вас whataboutism?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031