Знайсці
06.06.2024 / 15:443РусŁacБел

Ізраіль нанёс удар па сховішчы ААН у цэнтры Газы: 27 загінулых

У чацвер ізраільскія вайскоўцы нанеслі ўдар па будынку школы ў Газе, якая належыць блізкаўсходняму агенцтву ААН па дапамозе палесцінскім уцекачам (БАПОР).

Фота: Jehad Alshrafi / AP

Прадстаўнікі ЦАХАЛ заявілі, што там знаходзіўся камандны пункт ХАМАС і ўдарам знішчаныя баевікі, датычныя да нападу 7 кастрычніка. Аднак палесцінскія СМІ паведамляюць, што ў выніку ўдару загінулі не менш за 27 чалавек, якія шукалі там прытулак, піша Бі-бі-сі.

Мясцовыя журналісты распавялі Бі-бі-сі, што ізраільскі вайсковы самалёт выпусціў дзве ракеты па памяшканнях на верхнім паверсе школы ў лагеры бежанцаў «Нусейрат». Кіраўнік медыя-службы ХАМАС Ісмаіл Аль-Тхавабта адхіліў заявы Ізраіля аб тым, што ў гэтай школе ў цэнтры Газы быў схаваны камандны пункт групоўкі.

У заяве Арміі абароны Ізраіля гаворыцца, што знішчальнікі нанеслі «дакладны ўдар па лагеры ХАМАС, размешчаным у школе ў раёне «Нусейрат», і былі знішчаны «тэрарысты ХАМАС» і «ісламскага джыхаду», якія ўдзельнічалі ў нападзе на поўдзень Ізраіля 7 кастрычніка мінулага года.

Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што перад ударам знішчальнікаў вайскоўцы прынялі меры, каб знізіць рызыку для цывільнага насельніцтва.

Напярэдадні ЦАХАЛ абвясціў пра пачатак новай ваеннай кампаніі ў цэнтры Газы. Ізраіль заявіў, што падчас перамоваў аб спыненні агню баявыя дзеянні спыненыя не будуць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
0
Янка/адказаць/
06.06.2024
"Палесцінскія СМІ", кантралюемыя тэрарыстамі з ХАМАС (а іншых у Газе няма), здольныя пісаць якую заўгодна хлусню, таму цалкам дэскрэдытаваныя. Увогуле ніякія падкантрольныя ХАМАС крыніцы інфармацыі не заслугоўваюць даверу. Мы ўжо чулі хлуслівую заяву ад "МАЗ Газы" (таксама кантралюемага ХАМАС) аб "800 загінулых у шпіталі" ў першыя дні ізраільскай антытэрарыстычнай аперацыі. Пакуль БАПОР ААН не падтвердзіла, што яно кантралявала гэты будынак і што напярэдадні і ў момант ізраільскай атакі ў ім знаходзіліся выключна цывільныя.
0
Ваня/адказаць/
06.06.2024
Хамас павінен быць знішчаны
7
Штольцман/адказаць/
06.06.2024
Израиль берегов не видит.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031