Знайсці
06.06.2024 / 16:384РусŁacБел

Вучоныя стварылі для людзей рабатызаваны шосты палец

Чым ён можа дапамагчы?

Фота: сайт Кембрыджскага ўніверсітэта

Як паведамляецца на сайце Кембрыджскага ўніверсітэта, ягоныя вучоныя распрацавалі «трэці вялікі палец». Ён мацуецца на кісці рукі і з'яўляецца па сутнасці шостым пальцам. Распрацоўшчыкі праверылі яго функцыянальнасць на добраахвотніках. Пра вынікі яны паведамілі ў часопісе Science Robotics.

У выпрабаваннях узялі ўдзел 596 чалавек ва ўзросце ад 3 да 96 гадоў. З іх у 98% атрымалася паспяхова карыстацца «трэцім вялікім пальцам». Як заўважаюць брытанскія вучоныя, у дзяцей да 11 гадоў справіцца з задачай атрымлівалася горш за іншых.

«Трэці вялікі палец» носіцца на баку рукі, дзе знаходзіцца мезенец, і кантралюецца датчыкамі ціску, якія знаходзяцца пад вялікімі пальцамі нагі. Калі карыстальнік націскае на датчык, «робапалец» цягнецца ўверх. Ступень руху прапарцыянальная прыкладзенаму ціску. Паслабленне ціску вяртае прыладу ў зыходнае становішча.

Вучоныя адзначаюць, што выкарыстанне разнастайных пераносных матарызаваных прыладаў, такіх як экзашкілеты альбо дадатковыя рабатызаваныя часткі цела, — новая сфера будучых тэхналогій. Яны дазволяць вывесці рухальныя здольнасці людзей за межы біялагічных абмежаванняў.

У той жа час «трэці вялікі палец» можа быць асабліва каштоўным для людзей, якія страцілі руку і з цяжкасцю спраўляюцца з паўсядзённымі задачамі. Аўтары падкрэсліваюць важнасць распрацоўкі прылад, якія былі б адначасова функцыянальнымі і простымі ў выкарыстанні.

«Тэхналогіі мяняюць само наша вызначэнне таго, што значыць быць чалавекам», — напісалі яны ў сваім артыкуле. «Машыны ўсё часцей робяцца часткай нашага паўсядзённага жыцця і нават нашага розуму і цела».

Чытайце таксама:

Найноўшы экзашкілет ад German Bionic дапамагае медычным работнікам падымаць пажылых пацыентаў

Гэты рабатызаваны экзашкілет зможа забяспечыць чалавеку звышчалавечую раўнавагу

Што зрабіць, калі ў цябе лега-рука? Вядома, лега-кубачак да яе!

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
1
4 сярэдніх.../адказаць/
06.06.2024
а некаторыя па 2. пагугліце
0
вох ужо гэтыя брытанскія вучоныя/адказаць/
06.06.2024
у дзяцей да 11 гадоў справіцца з задачай атрымлівалася горш за іншых

дык а навошта такое дзецям (і здаровым дарослым)? хіба толькі, як забаўка. дзецям трэба мелкую маторыку ўластных пальцаў развіваць
0
цікавы факт/адказаць/
06.06.2024
са старажытных часоў мезенец лічыцца бескарысным пальцам.
але..
"Даказана, што без мезенца вы страціце каля 50% сілы вашай рукі. У той час як указальны і сярэдні пальцы функцыянуюць з вялікім пальцам у зашчамленні і захопе, мезенец аб'ядноўваецца з безназоўным пальцам, каб забяспечыць сілу захопу."

я гэта адчула на сабе. не - мезенец фізічна не страціла, але ён часткова страціў сваю функцыянальнасць. і тое, што рука страціла сілу (не магла зрабіць элементарнае - трымаць талерку, зашпіліць маланку.. і шмат-шмат, што іншае), моцна здзівіла - бо гэта ж "усяго" мезенец. пакуль не даведалася гэты цікавы факт. мезенец нібы сказаў - э, чувіха, дарэмна ты думала, што я непатрэбны.

але такую прыладу замест мезенца не хацела б. чаму? бо з цягам часу рука рапрацавалася і часткова вярнула сілу, а з такой штучнай наўрад ці б
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031