Знайсці
06.06.2024 / 13:164РусŁacБел

Пад Чавусамі знайшлі жанчыну, якую 20 гадоў таму суд… абвясціў памерлай

Яна ўвесь гэты час жыла з пашпартам СССР

Міліцыя знайшла ў Чавускім раёне жанчыну, якая 20 гадоў лічылася памерлай паводле рашэння суда, паведамляе прэс-служба пракуратуры.

У лютым 2024 года супрацоўнікі міліцыі ў Чавускім раёне знайшлі жанчыну, якая пацвердзіла асобу пашпартам грамадзяніна СССР. Беларуска нарадзілася ў горадзе Бяроза Брэсцкай вобласці, там жа мела рэгістрацыю.

На пачатку і ў сярэдзіне 1990-х гадоў двойчы адбывала пакаранне ў папраўчай калоніі, дзе пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь не атрымлівала. З 1998 года зарэгістраванай ні па месцы жыхарства, ні па месцы знаходжання ўжо не значылася.

У 2004 годзе суд аб'явіў жанчыну памерлай. Але па заяве пракурора гэтае рашэнне было адменена. Зараз беларуска можа атрымаць новы пашпарт і афіцыйна працаўладкавацца. Падрабязнасці аб тым, як і чым жыла жанчына гэтыя 20 гадоў, не паведамляюцца.

Вядома толькі, што яна пражывае ў вёсцы Пуцькі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
10
Сумна
3
Абуральна
2
06.06.2024
Выдадуць пашпарт, слушая заўвага) а жыла лічы свабоднай у не свабоднай краіне
06.06.2024
Спадабалася, як журналісты з бастыёна беларусчыны механістычна перапісваюць зь міліцэйскае справаздачы пра неймаверныя патэнцыі адамкнёныя залатым ключыкам пашпарта, а менавіта - афіцыйнае працаўладкаваньне, зачыненая раней ўва ўмовах неафіцыйнасьці падатнась падаткам і зборам
06.06.2024
Здавалася б парадокс. Вучоныя з акадыміі навук і Сьцівы Гокінг давялі, што бяз паветра чалавек пратрымаецца хвіліну, а бяз пашпарта сэкуд з пяць і гамон, памірае. А тут дваццаць гадоў. Няўжо дзяржаўныя мужы памыліліся ці (немагчыма) з прычыны бюджэтнага фінансаваньня бываюць перадузятыя? Але ж чытайма ўважліва! Кабена ад новага калгасакіраўніцтва, падробленага, ня мела пасьведчаньня прыгоннай. Але даведку падпарадкаванай са старога, ўзбуйненага, калгасу мела і зь яе дапамогай і падтрымлівала 20 гадоў жыцьцё. Пакуль даходны цівун ня спраўдзіў дакумэнты і не надзяліў новымі, з "магчымасьцю афіцыйна працаваць Таму трэ верыць экспэртам і вучоным, а ня сумнявацца, як мяне зманіў нячысьцік
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031