Знайсці
05.06.2024 / 18:532РусŁacБел

Белкаапсаюз абяцае накарміць тэрабарону падчас вайны

Праўда, ёсць праблемы ў некаторых рэгіёнах.

Фота: Мінабароны

Белкаапсаюз гатовы арганізаваць харчаванне для войскаў тэрытарыяльнай абароны ў ваенны час. Пра гэта расказала старшыня праўлення Белкаапсаюза Інэса Караткевіч на сустрэчы з дэпутатамі. Пры гэтым могуць узнікнуць праблемы ў раёнах, адкуль спажыўкааперацыя ўжо сышла, піша Sputnik.

«Адзінае, вядома, складана будзе ў 23 раёнах, дзе няма ўжо нас, як наогул нашай дзейнасці», — выказала меркаванне Караткевіч.

Паводле яе слоў, праблему можна вырашыць праз пераразмеркаванне рэсурсаў за кошт бліжэйшых рэгіёнаў.

«Цэхі кандытарскія, па вытворчасці паўфабрыкатаў, рыбныя, кулінарныя. Безумоўна, яны дазволяць забяспечыць харчаваннем пры неабходнасці тэрытарыяльныя войскі», — заявіла Караткевіч.

Пад шыльдай Белкаапсаюза цяпер працуюць 779 аб'ектаў грамадскага харчавання на 41 тысяч месцаў. Таксама па краіне дзейнічаюць 113 нарыхтоўчых цэхаў.

Чытайце таксама:

У Мінску ваеннаабавязаных прызываюць у тэрабарону — іх адправяць на парад

МНС: Гомельская вобласць гатовая да пераходу на ваенны час

З'явіўся ўказ аб пераводзе дзяржорганаў на працу ў ваенны час

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Ёсік/адказаць/
05.06.2024
Як будзе афэлак у жаночым родзе? Што ты верзеш? Ваенны час, мля, сябе накармі. Яны, як савецкія партызаны, маючы той досьвед, самі будуць рабаваць тутэйшае насельніцтва. А мо ўвесь ваенны час скончыцца праз хвілін 30-40, калі будзе адказ на пускі ЯЗ. Судзячы па прамовах усялякіх кіраўнікоў УС Беларусі, дырэктара саўгаса ды прапаганды, яны зьбіраюцца выкарыстаць ЯЗ, таму на нашыя галовы прыляцяць не цацачныя мядзьведзікі, а нешта вельмі-вельмі сьпякотнае і моцна разбуральнае.
0
Да, всех накормит/адказаць/
05.06.2024
Белкоопсоюз себя не может накормить, но, получив госзаказ на кормёжку теробороны, можно быть увереным, что, белкоопсоюз, накормит своё руководство. Как и с БелЖд кормятся все, кроме рядовых железнодорожников.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031