Знайсці
05.06.2024 / 16:11ŁacБел

У Расіі адбыўся маштабны збой ў працы электронных сэрвісаў, верагодны ўкраінскі след

У Расіі адбыўся маштабны збой у працы электронных сэрвісаў, за якім стаяць кіберспецыялісты Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, паведамляе «Украінская праўда».

Афіцыйнае паведамленне «Раскамнагляду» сцвярджае, што збоі з'яўляюцца наступствам «аварыі магістральнай сеткі сувязі».

Аднак, паводле звестках крыніц «Украінскай праўды», сапраўдная прычына ў маштабнай DDoS-атацы, якую цяпер праводзяць кіберспецыялісты ГУР МАУ. У выніку атакі была фактычна паралізаваная праца шэрагу дзяржаўных устаноў і прыватных кампаній Расіі.

Па стане на 11 гадзін 5 чэрвеня знік доступ да электронных сэрвісаў сайта дзяржаўных паслуг, а таксама да паслуг шэрагу міністэрстваў: міністэрства абароны, фінансаў, унутраных спраў, юстыцыі, прамысловасці і энергетыкі, інфармацыйных тэхналогій і сувязі, надзвычайных сітуацый. Былі заблакаваныя сайт і сэрвісы Федэральнай падатковай службы РФ.

Апублікавана паведамленне ад Федэральнай мытнай службы Расіі, дзе было адзначана што «ў сувязі з масіраванай DDoS-атакай на аператараў сувязі інфармацыйны абмен з удзельнікамі знешнеэканамічнай дзейнасці абцяжараны».

Пра адсутнасць доступу да сеціва заявіла «Аб'яднаная авіябудаўнічая кампанія». Яе праца на час была паралізаваная. Зафіксаваныя таксама збоі ў працы сервераў хмарнага сховішча РФ «Гособлако».

Урэшце, у шэрагу рэгіёнаў Расіі ўжо некалькі дзён не працуе «адзіны дзяржаўны рэестр ЗАГС»: расіяне масава скардзяцца на скасаваныя вяселлі, дадала крыніца «Украінскай праўды».

Недаступнымі з'яўляюцца паслугі некаторых банкаўскіх устаноў, у прыватнасці, «Сбербанка» і «Альфабанка». Таксама ёсць сур'ёзныя перабоі ў працы сеткі «ВКонтакте» — шэраг сэрвісаў недаступны.

Чытайце таксама:

Openal, Microsoft і Amazon дамовіліся абараняць чалавецтва ад магутных ШІ-сістэм

«Кіберпартызаны» адказалі Церцелю: Мы ніколі не планавалі атаку на БелАЭС

Беларусы ўвайшлі ў топ кіберзлачыннасці свету

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031