Знайсці
05.06.2024 / 15:085РусŁacБел

Заткне за пояс Качанаву — як польскі перабежчык Шміт хваліць Лукашэнку

Былы польскі суддзя Томаш Шміт калясіць па сваёй новай радзіме, даючы ці не штодзённыя інфанагоды прапагандзе. Гэтым разам ён не толькі пахваліў Лукашэнку як палітыка, але асобна адзначыў яго нібыта зайздросную фізічную форму, якая якраз выклікае вялікія сумневы.

Сёння Шміт наведваў Горацкі раён. Там ён зноў бэсціў польскіх палітыкаў і заявіў, што «Аляксандр Лукашэнка — адзін з найлепшых сусветных палітыкаў». 

«Дастаткова паглядзець на сённяшнюю сітуацыю: як ён сябе паводзіць, як праводзіць палітыку. Гэта не камплімент, гэта — факт, — сказаў Шміт. — Акрамя таго, можна таксама пазайздросціць яго фізічнай форме. Дастаткова паглядзець на тое, як ён сячэ дровы, як у Манголіі страляе з лука». 

У Шміта спыталі пра планы на будучыню. Ён сказаў, што планы на будучыню ёсць, аднак пакуль не хоча ўдавацца ў дэталі, але дадаў: «Я хачу займацца наладжваннем узаемаадносін паміж Польшчай і Беларуссю».

Томаш Шміт уцёк у Беларусь 6 мая. Ён даў у Мінску прэс-канферэнцыю, на якой абвясціў, што мае намер запытаць у Беларусі палітычны прытулак.

Польскія спецслужбы мяркуюць, што Шміт некалькі гадоў кантактаваў з беларускай разведкай і расійскімі агентамі ў Польшчы.

У Варшаве 55-гадоваму Шміту выстаўлена абвінавачанне ў шпіянажы.

@nashaniva Экс-прэзідэнт Манголіі затроліў Лукашэнку і падтрымаў Ціханоўскую #нашаніва#беларусь#беларусьновости#лукашенко#беларускаямова#беларускітыкток♬ Funny Guy - Parry Music

Чытайце таксама:

Збеглага польскага суддзю, імаверна, пасялілі ў Драздах

У Польшчы расказалі, як суддзя Шміт заехаў у Беларусь. Турцыя ні пры чым

«На яго жыццё палююць агенты ЦРУ, а ён гуляе па Мінску, проста сарвігалава»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
9
0
Міколка/адказаць/
05.06.2024
Бывалы, здаецца, што Шміт пачаў разумець, што толькі неабмежаванае падлізніцтва ў датычэнні да старэючага таракана дае яму шансы не паўтарыць неўзабаве лёс Чэчкі. Бо зараз ужо не часы брэжнеўскага СССР, калі пасля непрацяглай прапагандысцкай кампаніі савок даваў ціхую пасаду альбо пакой на персанальнай пенсіі сваім эвакуяваным альбо абменяным шпіёнам. Зараз гэтага ўжо недастаткова, бо дыктатарскай прапагандзе патрэбныя дэманстратыўныя ахвяры рук "крыважэрнага захаду". Адчуваючы пагрозы з усіх бакоў, рэжым усё болей клапоціцца толькі ўласным захаваннем "тут і зараз", таму на сур'ёзную даўгатэрміновую працу з агентурай узроўню Шміта ўжо ніхто не разлічвае. Калі гэбня і прапаганда вырашаць, што з жывога Шміта сэнсу ўжо недастаткова - для яго прыйдзе момант стаць гяроем пасмяротна. Тым больш што ягоны твар з банераў у Горадні і Берасце нічога непрыемнага для рэжыму дакладна не скажа. А ведае ён надта шмат, што ва ўмовах ягонага расчаравання можа здейсніць дрэнны жарт для ягоных гаспадароў. Таму і страецца, не гледзячы на ўзрост ступені крынжу ягоных прамоў.
0
Ёсік/адказаць/
05.06.2024
👏, запросіць цябе дровы пасекчы, мо і ў лазьню разам сходзіш. Брыдоцьце нейкае бяжыць у Беларусь.
5
Рэдакцыя /адказаць/
05.06.2024
Ён таксама былы прыхільнік Пазьняка
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031