Знайсці
04.06.2024 / 22:5415РусŁacБел

«Выклікае асацыяцыі з нацысцкімі лагерамі смерці». Украінцы паказалі чалавека пасля двух гадоў расійскага палону

У тэлеграм-канале ўкраінскага дзяржаўнага каардынацыйнага праекта «Хачу жыць», які займаецца праблемамі вяртання і рэабілітацыі ваеннапалонных, апублікавалі страшныя фота Рамана Гарылыка, які разам з яшчэ 74 палоннымі вярнуўся з расійскага палону 31 мая. Ён правёў у палоне больш за 2 гады.

Раман Гарылык не браў удзелу ў баявых дзеяннях, ён быў старшым кантралёрам КПП па ахове Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Яго разам з іншымі 168 нацгвардзейцамі, якія ахоўвалі ЧАЭС, расіяне вывезлі з Украіны праз Беларусь у сакавіку 2022 года. Большасць гэтых людзей дагэтуль утрымліваюцца ў палоне.

«Стан Рамана і іншых украінскіх ваеннапалонных выклікае жах і асацыяцыі з самымі цёмнымі старонкамі гісторыі чалавецтва — нацысцкімі канцэнтрацыйнымі лагерамі смерці», — пішуць у канале.

За ўвесь час знаходжання ў расійскім палоне Рамана і іншых 74 ваеннапалонных украінцаў, вернутых гэтым разам па абмене, ні разу не наведвалі назіральнікі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа. Іх туды проста не пускаюць, як сцвярджаецца, «спецыяльна, каб Міжнародны Чырвоны Крыж не мог зафіксаваць тое, як расійскі бок абыходзіцца з ваеннапалоннымі».

Чытайце таксама:

Украіна і Расія правялі першы з лютага абмен ваеннапалоннымі

Расія намагаецца сарваць Саміт міру, а Кітай выступае інструментам у руках Пуціна — Зяленскі

Украіна вярнула целы яшчэ 121 загінулага вайскоўца

«Прылепін застаўся жывы, але без геніталій» — кіраўнік СБУ расказаў падрабязнасці спецаперацый

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
16
Абуральна
79
1
У кіпцюрах гбз/адказаць/
05.06.2024
Чытайце Францішка Аляхновіча, нацысты дзеці ў параўнанні з камуністамі
0
стоп рашизм/адказаць/
05.06.2024
Украинский военнопленный после российского плена выглядит как после Освенцима. Нацистские концлагеря и сталинские ГУЛАГи продолжают действовать в путинской России, рашисты просто переняли опыт как у нацистов, так и коммунистов.
3
Индеец/адказаць/
05.06.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031