Знайсці
04.06.2024 / 19:321РусŁacБел

У сутыкненні маршруткі і трактара ў Бабруйскім раёне пацярпелі 13 чалавек, двое ў рэанімацыі

Міністэрства аховы здароўя выдала прэс-рэліз па выніках ДТЗ ў Бабруйскім раёне, дзе маршрутка, поўная пасажыраў, сутыкнулася з трактарам МТЗ.

Паводле паведамлення спецыялістаў Рэспубліканскага цэнтра медыцынскага рэагавання Мінздароўя, у выніку ДТЗ 13 з 17 пасажыраў звярнуліся па медыцынскую дапамогу.

Двое пацярпелых пасля аказання першай дапамогі самастойна паехалі ў Рэчыцу, а 11 звярнуліся ў Бабруйскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі і ў Бабруйскую цэнтральную бальніцу.

У выніку ў гэтыя бальніцы былі шпіталізаваныя 10 пацярпелых — два ў рэанімацыі, 8 у аддзяленні. 11-ы пасажыр пасля агляду і рэкамендацый адпраўлены на амбулаторны этап лячэння.

Аварыя адбылася сёння каля 15.00 на аўтадарозе Бабруйск — Мазыр паблізу вёскі Брожка Бабруйскага раёна. Кіроўца маршрутнага таксі Mercedes-Benz Sprinter, 32-гадовы мужчына, сутыкнуўся з трактарам МТЗ, які рухаўся наперадзе ў тым жа кірунку і рабіў паварот налева.

Чытайце таксама:

У Бабруйскім раёне маршрутка з людзьмі сутыкнулася з трактарам

У Беларусі ў гэтым годзе загінулі 42 дзіцяці

Бензавоз пад Крупкамі выляцеў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў два грузавікі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
0
04.06.2024
Прэзыдэт, ну калі ты ўжо забароніш нам езьдзіць маршруткамі?! Ты кепскі прэзыдэнт, мы знойдзм такога, хто забароніць ам маршруткі, цукар і мяса і зраўняе акцыз на цыгарэты з Эўрапэйскім!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031