Знайсці
04.06.2024 / 15:174РусŁacБел

У Пружанскім раёне 15-гадовы падлетак да смерці збіў бацьку

У вёсцы Плябанцы Пружанскага раёна пʼяны 15-гадовы хлопец пасварыўся з бацькам. У часе канфлікту разʼюшаны падлетак да смерці збіў мужчыну.

Па даных следства, увечары 21 кастрычніка 2023 года падлетак прывёў дадому сваіх знаёмых і піў з імі гарэлку. Пазней паміж сынам і бацькам адбыўся канфлікт, падчас якога хлопец збіў мужчыну. Пры гэтым ён папрасіў сябра здымаць гэта на камеру мабільнага тэлефона. 

Бацька, не апрытомнеўшы, памёр ад шматлікіх траўм, у той час як яго сын разам са знаёмымі пайшлі з дому. 

У ходзе следства непаўналетні не прызнаў віну і сцвярджаў, што не хацеў забіваць бацьку. 

Але, паводле следства, у сына з бацькам склаліся асабістыя непрыязныя адносіны. На відэа захавалася, як падлетак падчас збіцця неаднаразова выказваў намеры забіць бацьку. Экспертызай устаноўлена, што хлопец нанёс бацьку не менш за 19 удараў у вобласць жыццёва важных органаў. 

Непаўналетняму выстаўлена абвінавачанне па ч. 2 арт. 139 (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
33
04.06.2024
[Рэд. выдалена]
0
Зиновий/адказаць/
04.06.2024
[Рэд. выдалена]
0
Как Валет/адказаць/
04.06.2024
Лукамолец/православный атеист
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031