Знайсці
04.06.2024 / 14:484РусŁacБел

«Сцягі — не выцвілыя і не патрапаныя». Мінадукацыі падрыхтавала «патрыятычныя» метадычкі для работы са школьнікамі і іх бацькамі

Мінадукацыі разаслала ва ўпраўленні па адукацыі аблвыканкамаў ліст, у якім распавяло пра тое, як рэкамендуе «прышчапляць у навучэнскай моладзі павагу да дзяржсімвалаў».

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Тэкст ліста аб'яднанне экс-сілавікоў «Белпол» прадаставіла «Медыязоне». Так, сярод іншага, працаваць Міністэрства адукацыі прапануе не толькі са школьнікамі, але і з дашкольнікамі, а яшчэ — іх бацькамі.

Сярод рэкамендацый Міністэрства адукацыі — працягнуць размяшчаць у школах і іншых установах адукацыі дзяржаўныя сцягі і гербы, але «ў эстэтычна аформленых месцах, удалечыні ад памяшканняў гаспадарча-бытавога і тэхнічнага прызначэння».

Выкарыстоўваць трэба толькі сцягі не выцвілыя і не патрапаныя, а калі сцяг стаў непрыдатным, яго рэкамендуюць «непублічна знішчыць».

Таксама Міністэрства адукацыі рэкамендуе пры прыёме ў піянерскую арганізацыю або БРСМ «праводзіць цырымонію ўшанавання дзяржсімвалаў з прынясеннем клятвы на вернасць ім».

Ва ўстановы адукацыі, у тым ліку і дашкольныя, рэкамендуецца купіць цацкі і настольныя гульні, якія б «фармавалі ў дзяцей павагу да дзяржаўных сімвалаў з ранняга ўзросту».

«Прома-прадукцыю» з дзяржаўнымі сімваламі Мінадукацыі прапануе дарыць вучням за поспехі ў вучобе. Падарункі міністэрства таксама прапануе рабіць у працоўных калектывах — маладым, у гонар прызыву ў войска, за дасягненні «высокіх працоўных паказчыкаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
9
0
Dendraryj/адказаць/
04.06.2024
А ху-ху не хо-хо - клятвы на вернасць?! І аддаваць дзіця ў Беларусі ў школу?! Хай мяне званітуе ў медны тазік…
04.06.2024
Лічыце патрэбным зьнесьці мініадукацыю як інстытут, як зьяву? Ня лічыце? Ну і не рыпіце талы
0
Нацдэм/адказаць/
04.06.2024
Acab, лічым, таму слухай
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031