Знайсці
04.06.2024 / 19:581РусŁacБел

Іран падаў заяўку для атрымання статуса назіральніка пры ЕАЭС

Краіна можа атрымаць такі статус да снежня.

Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP 

Іран мае намер стаць назіральнікам пры Еўразійскім эканамічным саюзе.

Ісламская пэспубліка падала адпаведны запыт, паведаміў Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў, піша БелТА.

«Хацеў бы інфармаваць пра зацікаўленасць нашага гандлёвага партнёра Ірана ў атрыманні статусу дзяржавы-назіральніцы. Адпаведная нота атрыманая камісіяй 27 мая. Ва ўстаноўленым парадку намі будзе арганізаваная ўся неабходная праца», — адзначыў Сагінтаеў.

Па словах віцэ-прэм'ера Расіі Аляксея Аверчука, Іран можа стаць назіральнікам пры арганізацыі ўжо ў снежні 2024 года.

У ЕАЭС уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія. Статусам назіральнікаў валодаюць Малдова, Куба і Узбекістан.

Чытайце таксама:

Пашынян не застаўся на Парад Перамогі ў Маскве і ноччу пасля сустрэчы з Пуціным паляцеў дадому

Беларусь прапануе забараніць Хагі Вагі на ўзроўні ЕАЭС

Іран паставіў Расіі найноўшыя авіябомбы для ўдараў па Украіне — Bild 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ёсік/адказаць/
04.06.2024
Будзем дэкларацыі і сертыфікаты на фісташкі ды фінікі іхныя прымаць, пох, што яны персіцкай вязьзю пішуць. Арменія намецілася да цывілізаванага сьвету далучыцца, а астатнія зліцца ў экстазе з персамі. Краіна з такой гісторыяй, а прыйшлі фанацікі рэлігійныя да ўлады, краіну ў га.но загналі, ад усяго сьвету дротам адрэзалі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031