Знайсці
04.06.2024 / 13:53РусŁacБел

Аналаг «Бусліка» адкрыюць да 3 ліпеня. Ён таксама будзе мець беларускую назву

Новую сетку задумваюць як аналаг «Дзіцячага свету».

Фота: Onliner.by

Да 3 ліпеня ў Мінску адкрыецца новая крама беларускіх тавараў для дзяцей пад назвай «Світанак Непаседа». Пра гэта паведаміла кіраўнік канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, піша Onliner.by.

Крама будзе ўяўляць сабой аналаг «Дзіцячага свету», але з акцэнтам на прадукцыю беларускіх вытворцаў. У «Світанак Непаседа» будуць прадавацца адзенне, абутак, цацкі і гігіенічныя сродкі для дзяцей ад нараджэння да падлеткавага ўзросту.

На адной пляцоўцы збяруцца тавары ад розных беларускіх вытворцаў.

— Гандлёвая сетка «Буслік» вызваліла сваю нішу, актыўна яе пачалі займаць кітайскія тавары. Таму мы вырашылі адкрыць свой гандлёвы аб'ект, — пракаментавала Т. Лугіна. — Я думаю, што гэты праект будзе дастаткова паспяховым і запатрабаваным сярод нашых дзяцей і бацькоў.

Лугіна выказала ўпэўненасць у поспеху і запатрабаванасці праекта на рынку.

Сетка «Буслік» спыніла сваю працу ў Беларусі ў канцы лютага. У сувязі з гэтым дзевяць расійскіх кампаній і адзін індывідуальны прадпрымальнік падалі пазовы супраць беларускай кампаніі «ДПМ», што кіравала сеткай «Буслік».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031