Знайсці
04.06.2024 / 14:289РусŁacБел

54-гадовай псіхалагіні з Маладзечна пагражае да 10 гадоў за падтрымку Украіны і «ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні»

Гэта як мінімум трыццаты грамадзянін Беларусі, якога судзяць па гэтым артыкуле.

Жанна Дашкевіч. Фота з яе старонкі Укантакце

Жанне Дашкевіч 54 гады. Родам яна з вёскі Сваткі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Жанна скончыла Бабруйскі медыцынскі тэхнікум у 1987-м, а ва ўзросце 41 год паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт на псіхолага.

Мяркуючы па сацсетках, жанчына жыла ў Маладзечне, хоць яе ІП зарэгістраванае ў вёсцы Маркава Маладзечанскага раёна.

У яе двое дарослых дзяцей — дачка і сын — і не менш за трое ўнукаў.

Жанчына займалася сеткавым маркетынгам, кансультавала па правільным харчаванні і ладзіла псіхалагічныя сеансы. У сацсетках яна пазіцыянуе сябе як «спецыяліста па ўсходняй медыцыне, нутрыцыёлага, псіхолага-практыка і нацыянальнага кансультанта кампаніі «Цяньшы» (Tiens)».

Невядома, калі Жанну Дашкевіч затрымалі і за што. Але яна перастала быць анлайн з кастрычніка 2023-га года, хоць раней актыўна вяла сацсеткі.

Суд над жанчынай пачаўся 3 чэрвеня 2024 года ў Мінскім абласным судзе. Жанну судзяць па двух артыкулах — «вярбоўка, навучанне або падрыхтоўка да ўдзелу ў вайне, а таксама матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-3) і «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім» (ч. 3 арт. 361-1). Ёй пагражае ад пяці да дзесяці гадоў калоніі.

Мы налічылі трыццаць чалавек, асуджаных за падтрымку Украіны па артыкуле 361-3. З іх не менш за сем жанчынаў.

@nashaniva Чаму ГУБАЗіК пачаў дзікае паляванне на івэнт-агенцтвы і вядучых святаў #беларусь#беларускаямова#минск#навіны#нашаніва#милициябеларуси♬ Crime Scene - Avery Alexander

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы

Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка

«Пісаў лісты студэнтам-вязням, у якіх апісваў фізічныя цікавыя факты». Што вядома пра навукоўца Юрыя Адамава, асуджанага за данаты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
43
0
Индеец/адказаць/
05.06.2024
Ленин думае

У меня на полке стоит одна книга "Ленина". После 5-и минут чтения этого машинописного выверенного нафталина, который писался 20-ю ПЕЙСателями-роботами на скорую руку под диктовку немецкой разведки, закрыл, и спалю в костре при ближайшей возможности. Так что, дурачок большевистский, не трави здесь свои дидовские коммуняцкие сказки.
0
По ленинско- немецким следам/адказаць/
07.06.2024
Индеец, Цель оправдывает средства. Или как говорят англичане: " Нельзя приготовить омлет, не разбив яиц". А кто там за кого писал, под чью диктовку, кто финансировал - это потом пусть историки копают, а пипл осуждает. Потому Ленин, как революционер, и велик, что слов на ветер не бросал, пришел к власти. А вы, нынешние, ну- ткп? Слабо?
0
Ленин думае, Чапай рубае, Беларуси ждуць цуда/адказаць/
07.06.2024
Ёсік, А чаму вы и вам падобныя не доехали за 30 год да армейских? Чаму Ленин, Троцкий даехали, Лукашенко даехау, а вы не? Адказ: таму, што бальшавики были рэвалюцыянерами, а вы просто либеральные ништо.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031