Знайсці
04.06.2024 / 11:141РусŁacБел

У Аўстрыі паліцыя 46 кіламетраў гналася за грузавіком з беларусам і нават страляла па ім

Раніцай у мінулую сераду, 29 мая, на аўстрыйскім аўтабане А12 увагу відавочцаў сваім стылем язды прыцягнуў грузавік.

Відавочца патэлефанаваў у паліцыю і паведаміў, што кіроўца безразважна кіраваў аўтамабілем, пастаянна рухаўся ў левай паласе і пераследваў іншых удзельнікаў дарожнага руху, піша abw.by.

Паліцэйскі патруль выявіў грузавік недалёка ад Мюнстэра (правінцыя Тыроль). Паліцыянты ўключылі пробліскавыя маячкі. Аднак кіроўца праігнараваў патрабаванні аб спыненні і заехаў на закрыты ўчастак дарожных работ. Там ён пераехаў праз агароджу. Толькі праехаўшы больш за 46 кіламетраў, паліцыя змагла спыніць кіроўцу грузавіка на выездзе з Вёргля.

Аднак кіроўца зноў паспрабаваў з'ехаць. І тады паліцыянты зрабілі два папераджальныя стрэлы ў паветра. Мужчына спыніў грузавік, але каб яго нарэшце арыштавалі, давялося ўжыць пярцовы балончык. Пасля аказання першай дапамогі экстраннымі службамі 37-гадовы кіроўца быў дастаўлены ў бальніцу. Кіроўца аказаўся грамадзянінам Беларусі. У якой еўрапейскай транспартнай кампаніі ён працуе, не паведамляецца.

З-за інцыдэнту трасу A12 нават прыйшлося закрываць на кароткі час. Мужчыну прад'яўлена абвінавачванне ў спробе супраціву супрацоўнікам дзяржаўнай улады і розных іншых парушэннях.

Чытайце таксама:

34-гадовы дальнабойшчык з Баранавічаў, імаверна, загінуў у Францыі

Беларускі дальнабойнік трапіў у смяротнае ДТЗ у Польшчы

У Італіі знайшлі мёртвым беларускага дальнабойшчыка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
04.06.2024
На Берлін ехаў пасля прагляду чарговае праграмы?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031