Знайсці
04.06.2024 / 08:19РусŁacБел

У Варшаве затрымалі беларуса, які згубіў пашпарт і жыў у машыне

Яму пагражае 10 гадоў за наркотыкі.

Фота: паліцыя Варшавы

У Варшаве падчас планавага кантролю паліцыя спыніла машыну 26-гадовага беларуса. Паводзіны мужчыны здаліся патрульным падазроным: ён нерваваўся і як быццам спрабаваў нешта схаваць.

Тады паліцэйскія вырашылі агледзець аўтамабіль і знайшлі ў ім наркотыкі, піша Most са спасылкай на Варшаўскую раённую паліцыю.

У Audi A4 паліцыянты выявілі 160 доз марыхуаны, какаіну, мефедрону, гашышу і галюцынагенных грыбоў агульнай вагой каля кілаграма. Яны былі расфасаваны і заматаны каляровымі стужкамі. Верагодна, наркотыкі прызначаліся для продажу.

Паліцыі ён заявіў, што згубіў пашпарт і жыве ў машыне. Яму выставілі абвінавачванне ў захоўванні вялікай колькасці наркатычных сродкаў. Мужчына прызнаў віну. У дачыненні да яго ўведзены паліцэйскі нагляд — ён павінен рэгулярна адзначацца ў паліцэйскім участку.

Нашаму суайчынніку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031