Знайсці
04.06.2024 / 07:149РусŁacБел

Сацсетка X афіцыйна дазволіла сваім карыстальнікам публікаваць эротыку і парнаграфію

Сацсетка X (былы Twitter) абнавіла свае правілы, афіцыйна дазволіўшы карыстальнікам размяшчаць на платформе кантэнт для дарослых.

Ілюстрацыйнае фота

«Мы лічым, што карыстальнікі павінны мець магчымасць ствараць, распаўсюджваць і атрымліваць матэрыялы, звязаныя з сэксуальнай тэматыкай, калі яны ствараюцца і распаўсюджваюцца па ўзаемнай згодзе», — гаворыцца ў правілах.

Згодна з імі, карыстальнікі змогуць публікаваць кантэнт «які дэманструе сэксуальную актыўнасць дарослых людзей або аголенае цела», пры ўмове, што ён будзе належным чынам адзначаны і не будзе размяшчацца на» бачным месцы», напрыклад, на аватарку профілю. Удакладняецца, што правілы распаўсюджваюцца на ўвесь кантэнт для дарослых, уключаючы анімацыю і матэрыялы, створаныя пры дапамозе штучнага інтэлекту, піша «Медуза».

Сацсетка таксама папрасіла карыстальнікаў, якія рэгулярна публікуюць кантэнт для дарослых, унесці змены ў Налады сваіх профіляў. Такім чынам публікуемыя матэрыялы будуць суправаджацца папярэджаннем пра змест. Карыстальнікі, якія не дасягнулі 18 гадоў або не паказалі сваю дату нараджэння, не змогуць іх праглядаць.

Часопіс Variety адзначае, што платформа ніколі не забараняла публікацыю такіх матэрыялаў. Больш за тое, каля 13% усіх допісаў на платформе ў 2022 годзе ўтрымлівалі кантэнт для дарослых.

Прафесар камунікацый Карнельскага ўніверсітэта Брук Эрын Дафі ў каментары Variety адзначыла, што афіцыйны дазвол X на публікацыю пастоў з утрыманнем для дарослых «добра ўзгадняецца з маркетынгавай стратэгіяй кампаніі пасля прыходу Ілона Маска». «X безумоўна правакацыйны і імкнецца аддзяліць сябе ад «бяспечных брэндаў-канкурэнтаў», такіх як Meta, YouTube і TikTok», — патлумачыла яна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
3
А как иначе, если/адказаць/
04.06.2024
Илон Маск - человек высокой (так сказать космической)) культуры.
1
Вось і ўсе справы/адказаць/
04.06.2024
Лейцар коркавы, дазвол ад Сцінга атрымае і калі ласка, музыка Сцінгу належа ні табе
0
Без Х/адказаць/
04.06.2024
А ў мяне няма Х. Жыў і далей жыву без Х і Х мне не патрэбен. Ніколі не разумеў, навошта людзям гэты Х?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031