Знайсці
03.06.2024 / 22:105РусŁacБел

Літва ўскладняе вываз аўтамабіляў у Беларусь, каб іх не перапрадавалі ў Расію

У Літве ўвялі новыя правілы вывазу з тэрыторыі краіны ў Беларусь аўтамабіляў, не старэйшых за 5 гадоў. Ад экспарцёра і грузаатрымальніка цяпер будуць патрабаваць гарантыі, што машына не будзе прададзеная ў Расію, паведамляе літоўская мытня.

Фота ілюстрацыйнае

Уведзеныя меры, якія пачнуць дзейнічаць з 4 чэрвеня, маюць перашкодзіць абыходу санкцый, уведзеных супраць Расіі. Пры экспарце аўтамабіляў, не старэйшых за 5 гадоў ад моманту выпуску, літоўскія мытнікі цяпер будуць патрабаваць:

  • Дамову куплі-продажу;
  • Дакумент, які сведчыць атрыманне грошай ад пакупніка (выпіску з банка);
  • Даведку аб канчатковым атрымальніку тавару і тлумачэнне, дзе будзе выкарыстоўвацца тавар;
  • Абавязацельства або пацвярджэнне экспарцёра і грузаатрымальніка, што тавар не прызначаны для Расіі і не будзе прададзены або іншым чынам перададзены для выкарыстання ў Расіі;
  • Абавязак цягам 40 дзён пасля перасячэння мяжы перадачы копіі мытнай дэкларацыі або іншага дакумента, які будзе сведчыць, што аўтамабіль размытнілі не ў Расіі.

Літоўская мытня папярэджвае, што калі машына, вывезеная з Літвы, усё ж такі апынецца ў Расіі, то гэта будзе лічыцца парушэннем санкцыйнага рэжыму. Да высвятлення ўсіх акалічнасцяў экспарцёру, які такое дапусціў, забароняць вывозіць іншыя аўтамабілі.

Ёсць новыя абмежаванні і для фізічных асоб. Купленую ў ЕС машыну цяпер вывезці ў Беларусь зможа толькі ўладальнік — асоба, якая набыла аўта. Раней гэта маглі зрабіць і па даверанасці.

@nashaniva На мяжы з Літвой — горы прадуктаў, напояў і пакетаў #беларусь#литва#граница#нашаніва#беларусьновости#новостибеларуси♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

Як Беларусь стала хабам для люксавых аўто з Еўропы. Лічбы ўражваюць

Купля аўто з Еўропы і ЗША на замову — неапраўданая рызыка або рэальная магчымасць сэканоміць?

Польшча патлумачыла забарону на ўвоз аўтамабіляў на транзітных нумарах у Беларусь

Перагоншчыкі люксавых аўто знайшлі новы маршрут, каб дастаўляць санкцыёнку ў Расію ў абыход Беларусі

Польшча перастала выпускаць у Беларусь люксавыя аўто па просьбе Латушкі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
03.06.2024
Добра, калі кароль-элект стары партыяц і ўсяляк замінае дробнаўласьніцкаму спэкулятыўнаму гандлю
5
Федзя/адказаць/
03.06.2024
Дулю ауто з ЕС, ездзiце на джылi))))))
3
Джун/адказаць/
04.06.2024
Хай расіяне ездзяць на сваіх ладах-карытах за 20тыс баксаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031