Знайсці
03.06.2024 / 20:44ŁacБел

Выйшаў на волю палітвязень Аляксандр Іваноў

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага Аляксандра Іванова, які 21 красавіка цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю, піша «Гомельская вясна».

Аляксандр Іваноў.

Аляксандр Іваноў

Аляксандра Іванова затрымалі 4 жніўня 2022 года супрацоўнікі міліцыіі, у ягонай кватэры быў праведзены вобшук. Мужчыну абвінавацілі па артыкуле 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ) Крымінальнага кодэкса.

Пазней арт. 361 перакваліфікавалі на ч. 1 арт. 361-4 (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці) за фота і відэа расійскай вайсковай тэхнікі, дасланае «экстрэмісцкім» тэлеграм-каналам». 16 жніўня 2022 г. праваабарончая супольнасць прызнала Аляксандра Іванова палітзняволеным.

8 снежня 2022 года суддзя Гомельскага абласнога суда Аляксей Хлышчанкоў прызначыў Аляксандру Іванову 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пакаранне Аляксандр адбываў у папраўчай калоніі № 1 горада Наваполацка.

17 сакавіка 2023 года Міністэрства ўнутраных спраў дадало Аляксандра Іванова ў спіс «асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

Чытайце таксама:

Выйшаў на волю палітвязень Яўген Мерунко

Выйшаў на волю палітвязень Ігар Галушка

Выйшаў на волю Валянцін Музыкін

Выйшаў на волю палітвязень Міхаіл Заранкоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031