Знайсці
03.06.2024 / 18:0038РусŁacБел

Прапагандыст Ілля Бягун пайшоў на фронт ваяваць за Расію

Мяркуючы па допісах Бегуна, на фронце ён з канца красавіка.

Ілля Бягун. Скрын відэа ont.by

Пра сваю службу ў якасці камандзіра аддзялення радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) Ілля Бягун піша ў сваім тэлеграм-канале.

Як сцвярджае Бягун, на вайну ён пайшоў добраахвотнікам і яго адразу паставілі камандзірам аддзялення на другой лініі для выканання баявой задачы. 

Мужчына дзеліцца спецыфікай работы: «даводзіцца працаваць у непасрэднай блізкасці да ЛБС (лініі баявога судакранання. — НН), пару кіламетраў».

Фота: begunini_blog / Telegram

Ён тлумачыць, як змагаецца з беспілотнікамі. У прыватнасці расказвае, што разам з саслужбоўцамі ўсталёўвалі мабільны комплекс РЭБ беларускай вытворчасці на кулямётную турэль (прыстасаванне для ўстаноўкі і павароту па кругу кулямёта) для пашырэння яе магчымасцей.

Бягун дзеліцца, што не пайшоў на кантракт з Міністэрствам абароны Расіі, бо так менш бюракратыі і абмежаванняў пры прыняцці рашэнняў на фронце.

«У нашым выпадку мы аснашчаны на ўзроўні, але маем большы дыяпазон магчымасцяў эксплуатацыі тэхнікі, яе мадэрнізацыі і нават распрацоўкі новай. (…) Як бы гэта гучна ні гучала, але ва ўмовах хуткаплыннасці мадэрнізацыі з боку ворага, няма магчымасці чакаць, пакуль з нашага боку абновяць той ці іншы комплекс РЭБ або падвязуць патрэбны модуль у выпадку яго наяўнасці, калі ў ворага ідзе сур'ёзная змена частаты працы абсталявання або наогул прынцыпова змяняецца тактыка працы». 

Як піша былы прапагандыст, на вайне «мяняюцца адносіны шмат да якіх паўсядзённых пытанняў» і «падаюцца смешнымі натацыі і воклічы пад маркай «пакуль нашы хлопцы на СВА (так прапаганда называе вайну. — НН)».

Бягун не раскрывае канкрэтнага месца службы, але абяцае праз паўгода даць больш канкрэтыкі.

Фота: begunini_blog / Telegram

«Адкажу на пытанне, якое некалькі тыдняў таму ўбачыў. Чаму я не «шыфруюся», бо РЭБаўцы, БПЛАшнікі і сувязісты — гэта вельмі жаданыя мэты, прычым тут па настроі — накрыць з неба або ўзяць жывым.

Тлумачу.

У сілу спецыфікі працы, калі я нават 200-ы, то ўвогуле пляваць, быў я публічны ці не. Я ж не тое што кірунак, нават не кажу ЛНР або ДНР. 

(…) Калі затрохсоцяць і мяне не эвакуююць іншыя, плюс на нашы пазіцыі яшчэ і [ўкраінец] зойдзе, то дастаткова маю морду сфоткаць без балаклавы і ў пошукавіку знайсці. А з улікам маёй укамплектоўкі і каню будзе зразумела, хто я па пасадзе, нават без пошуку ў сетках. Камандзір ужо ці не, то абсалютна будзе пляваць».

Другі прапагандыст — Ігар Тур — захапляецца тым, што Бягун паехаў ваяваць на лінію фронту, а «не ў кароткую туркамандзіроўку журналісцкую туды, дзе небяспечна на 1 з 10».

Ілля Бягун у мінулым праграміст, які ў 2020-м стаў актывістам штаба Валерыя Цапкалы, а пасля нейкі час быў палітэмігрантам, стараўся зблізіцца з асяродкам Святланы Ціханоўскай. Пасля свайго вяртання ў Беларусь у пачатку 2021 года Бягун быў удзельнікам Круглага стала Васкрасенскага і госцем прапагандысцкіх СМІ.

Чытайце таксама:

Бягун раскрытыкаваў Азаронка: Ашалелы папулізм, памножаны на стэрэатыпную прапаганду

Хто такі Ілля Бягун, які на дзяржаўным ТБ вылівае бруд на фонды салідарнасці і штаб Ціханоўскай?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
43
Ха-ха
29
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
52
0
трасянка/адказаць/
04.06.2024
Анфиса,что здесь мужского? Нашестерил на всех в 2020, столько помоев вылил. Видимо не пристроился в Минске, вытолкнули на фронт. Стукачей никто не любит, даже ябатьки. А что кстати, Пратасевич сейчас делает? Сварщики в Мариуполе что-ли не нужны?
04.06.2024
Муртазаев
Уже больше 560 украинских деток убили русские ракеты и бомбы…
Уважаешь,да? 
Значит,разделяешь с ними ответственность за геноцид украинского народа с паршивыми.
А судя по фамилии,к титульной нации маскалей ты не относишься,напомнить тебе как они тебя называют,уважальщик?
0
Дрон в окне/адказаць/
04.06.2024
Прапагандыста Тура - на фронт, с Азаренком вместе. Пусть будут в одном окопе, как любит болтать Лукашенко.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031