Знайсці
03.06.2024 / 15:51ŁacБел

Цэны на паліва з 4 чэрвеня зноў вырастуць на 1 капейку

Гранічныя рознічныя цэны на аўтабензіны і дызельнае паліва з 4 чэрвеня зноў павялічацца на 1 капейку, паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім».

Цэны з 4 чэрвеня складуць:

  • АІ-92-К5-Еўра — 2,29 рубля;
  • АІ-95-К5-Еўра — 2,39 рубля;
  • АІ-98-К5-Еўра — 2,61 рубля;
  • ДП-К5 — 2,39 рубля.

Цэны на паліва растуць ужо трэці тыдзень па адной капейцы ў рамках анансаванага раней паэтапнага падаражэння паліва на 8 капеек. Паведамлялася, што цана на бензін у Беларусі будзе павялічвацца з крокам у адну капейку.

21 і 28 мая ўжо адбыліся першы і другі этап росту цаны на паліва.

Чытайце таксама:

У Беларусі другі тыдзень запар зменяцца цэны на бензін

Ад заўтра падаражэе паліва — упершыню за год

Мазырскі НПЗ пачаў пастаўляць у Расію авіяцыйнае паліва

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031