Знайсці
03.06.2024 / 15:214РусŁacБел

У Адэсе загінула 20-гадовая паліцэйская — хваля змыла яе ў мора падчас фотасесіі ВІДЭА

Дзяўчына фатаграфавалася на пірсе на памяць аб знаходжанні ў горадзе.

Фота: Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях

У Адэсе падчас адпачынку на вядомым пляжы «Аркадзія» загінула 20-гадовая паліцэйская з горада Роўна. Як паведамілі ў рэгіянальным упраўленні Нацыянальнай паліцыі, трагедыя адбылася ўчора ўвечары на адным з пляжаў. 20-гадовая дзяўчына знаходзілася па-за службай, гэта значыць адпачывала, піша УНІАН.

«Дзяўчына фатаграфавалася на пірсе на памяць пра знаходжанне ў Адэсе. Першая хваля збіла яе з ног, а другая — змыла ў мора… Цяпер праводзяцца пошукі цела дзяўчыны з прыцягненнем вадалазаў ДСНС», — распавялі ў паліцыі.

Відавочцы паведамляюць, што здарэнне адбылося на пляжы «Аркадзія». Гаворыцца, што дзяўчына ўчора прыехала з калегамі адпачыць у Адэсу і фатаграфавалася на так званых плітах — частцы ўзбярэжжа, пакрытай вялікімі каменнымі блокамі.

«У нейкі момант паліцэйскую збіла з ног хваля, яна ўпала, стукнулася галавой аб пліты і яе змыла ў мора», — паведаміў адзін з мясцовых ТГ-каналаў.

Вядуцца пошукі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
68
Абуральна
2
03.06.2024
Адзін з мясцовых тг каналаў піша "паліцэйскую" А Уніан "па-за службай" Хто хоча, каб Акабчык высьветліў на службе фатаграфалася ля мора кабета-паліцэйская ці па-за службай? Адпішыцеся пад камэнтаром
0
Прости господи/адказаць/
03.06.2024
[Рэд. выдалена]
0
паліцэйская машына/адказаць/
03.06.2024
Аб чым гэта вы? Паліцыянтка ці хто?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031