Знайсці
03.06.2024 / 14:521РусŁacБел

У Літву з Беларусі трэці раз за месяц не пусцілі вагон з літарай Z

Літоўскія законы забараняюць.

Ілюстрацыйнае фота: vsat.lrv.lt

Работнікі кампаніі LTG Cargo пры абследаванні саставу, які прыбыў на КПП Кяны з Беларусі, заўважылі на адным з вагонаў літару Z.

Паводле літоўскіх законаў, знак Z унесены ў спіс забароненых, паколькі ён сімвалізуе расійскую агрэсію супраць Украіны. Таму перамяшчэнне тэхнікі і цягнікоў з такім знакам па тэрыторыі Літвы забаронена, паведамляе Delfi.

Пасля абследавання вагон адчапілі ад цягніка і адправілі назад у Беларусь. Мытнікі адзначаюць, што з сярэдзіны траўня гэта ўжо трэцяя спроба правозу вагона з літарай Z з тэрыторыі Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
3
Машыніст Новай Беларусі/адказаць/
03.06.2024
Відаць, маці Кавалеўскага ўсё не страчвае надзеі прарвацца праз варожую мяжу на вакацыі з сынам у якім Правансе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031