Знайсці
08.06.2024 / 10:30РусŁacБел

Паспрабуйце есці клубніцы месяц штодзень. Вось што з вамі стане

Сабралі для вас сведчанні спецыялістаў.

Наступіў чэрвень, а разам з ім і пара клубніц. Разбіраемся, што здарыцца з арганізмам, калі мы будзем яе есці на працягу месяца.

Па словах спецыялістаў, клубніцы ўтрымліваюць шмат вітамінаў і мінералаў, неабходных арганізму для падтрымкі здароўя, уключаючы вітамін А, вітамін B5, магній і калій. Ужыванне ўсяго 100 грам клубніц забяспечвае арганізм сутачнай нормай вітаміна С.

Акрамя таго, у клубніцах вялікая колькасць антыаксідантаў, якія валодаюць супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі і дапамагаюць зменшыць узровень халестэрыну. Даследаванне іспанскіх і італьянскіх навукоўцаў паказала, што ўключэнне ў рацыён паўкіло клубніц на працягу месяца прывяло да значнага зніжэння дрэннага халестэрыну.

Вынікі іншых даследаванняў паказалі сувязь паміж спажываннем клубніц і паніжанай рызыкай сардэчна-сасудзістых захворванняў, дыябету, хваробы Альцгеймера і нават паказвалі на садзейнічанне прафілактыцы раку).

Нядаўняе даследаванне, праведзенае навукоўцамі з Акадэмічнага цэнтра здароўя ўніверсітэта Цынцынаці (ЗША), выявіла, што ўключэнне ў штодзённае харчаванне пажылых людзей усяго васьмі ягад клубніц садзейнічае паляпшэнню памяці і зніжэнню сімптомаў дэпрэсіі.

Эксперымент праводзіўся на 35 пажылых людзях (72 ± 6 гадоў). Удзельнікаў падзялілі на дзве групы. Першай групе штодня на працягу 12 тыдняў давалі 26 грам сублімаванага парашку клубніц, што эквівалентна васьмі ягадам. Другая група атрымлівала парашок-плацэба падобнага смаку і паху. Па заканчэнні эксперыменту ўдзельнікі прайшлі тэсты на кагнітыўныя здольнасці і сімптомы дэпрэсіі.

Акрамя зніжэння сімптомаў дэпрэсіі, паляпшэння памяці і іншых кагнітыўных навыкаў ва ўдзельнікаў першай групы, якія спажывалі клубніцы, назіралася зніжэнне сісталічнага (верхняга) ціску.

Аднак варта памятаць, што клубніцы могуць і нашкодзіць. Яны з'яўляюцца мачагонным сродкам, таму спецыялісты раяць з асцярожнасцю спажываць гэтую ягаду людзям з захворваннямі нырак і мочавыдзяляльных шляхоў. А такія кіслоты, як шчаўевая і саліцылавая, якія змяшчаюцца ў клубніцах, могуць справакаваць абвастрэнне цыстыту, піеланефрыту, захворванняў страўнікава-кішачнага тракту. Акрамя гэтага, клубніцы могуць выклікаць алергію.

Чытайце таксама:

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Шэсць спосабаў абараніць сябе ад дэменцыі

Лянівыя варэнікі з ягадамі — найлепшы сняданак летам. Можна замарозіць на запас

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
55
Панылы сорам
10
Ха-ха
15
Ого
14
Сумна
30
Абуральна
48
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031