Знайсці
02.06.2024 / 20:093РусŁacБел

Каля Эйфэлевай вежы знайшлі пяць трунаў, абгорнутых у французскія сцягі

На іх былі надпісы «французскія салдаты ва Украіне». За гэту правакацыю арыштавалі трох чалавек.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: commons.wikimedia.org

У суботу раніцай тры чалавекі пакінулі пяць трунаў у натуральную велічыню на набярэжнай ў Парыжы каля Эйфелевай вежы. У трунах быў гіпс, паведамляе AFP.

Кіроўцу фургона, які перавозіў труны, арыштавалі непадалёк. Ён распавёў паліцыі Парыжа, што яму заплацілі 40 еўра за тое, каб ён адвёз двух іншых людзей і іх груз. Кіроўца прыбыў з Балгарыі напярэдадні ўвечары.

Яшчэ двух фігурантаў затрымалі пазней на іншым канцы Парыжа — на аўтавакзале Берсі, дзе яны збіраліся сесці на рэйс у Берлін. Адзін з затрыманых быў украінцам, а другі — немцам.

Такая правакацыя магла стаць адказам на абмеркаванне магчымай адпраўкі заходніх войск ва Украіну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
8
02.06.2024
Гэта справа рук расійскай агентуры - ім трэба было не труны, а чорныя мяхі класьці з “харошымі іванамі”
02.06.2024
Ради работы за 40 евро он приехал из Болгарии? Неубедительно врёт. Жаль что скорее всего штрафом отделаются.
0
Пытаннечка/адказаць/
02.06.2024
А якой мовай размаўляюлі тыя "немец" і "украінец"? Здаецца, я ведаю адказ. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031