Знайсці
02.06.2024 / 18:4466РусŁacБел

«Спампуйце. Што, б***ь?» Праўладная мастачка не зразумела беларускай мовы

Мастачка Святлана Жыгімонт, якая пісала пастаральны партрэт Лукашэнкі, а нядаўна выстаўлялася на мерапрыемстве «Данбас у нашым сэрцы», прыйшла ў шаленства ад аднаго беларускага слова. 

Святлана Жыгімонт на прэм'еры фільма прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай. Фота: тэлеграм-канал Жыгімонт

Жыгімонт апісала платную паркоўку каля ЦУМа. Тэрмінал там не працаваў, але вісела інструкцыя, як аплаціць праз інтэрнэт. Мастачка панаракала, што ў яе ўзросце не так і проста разабрацца ў інтэрнэт-тэхналогіях. Але беларуская мова яе дабіла.

«Спаўзаю вачыма ўніз і чытаю: «Спампуйце праграму». Спампуйце? Што, б***ь, я павінна зрабіць? Я, с***, у сваёй краіне знаходжуся ці ў краіне бандэраўскіх эльфаў?»

— абуралася ў тэлеграм-канале Жыгімонт.

Інструкцыя на той самай паркоўцы. Фота: тэлеграм-канал Жыгімонт

Пасля чаго напісала яшчэ некалькі абразлівых выразаў на адрас беларускай мовы: «хутарская выб**дская паўпшэцкая тарабаршчына».

Мастачка сцвярджае, што нібыта някепска ведае беларускую мову, але новыя словы (і тыя, якія ёй не падабаюцца) вучыць не збіраецца.

«Я не збіраюся на старасці гадоў марнаваць свой каштоўны час на вывучэнне гэтага набору слоў і выразаў з розных моў і дыялектаў плюс усялякіх слоў-вырадкаў, якія мне спрабуюць навязаць, з усімі гэтымі роварамі, кіроўцамі, валошкамі, марозівамі і спампаваннем. І я не буду разам са змагарамі рабіць выгляд, быццам бы гэты набор і ёсць мова маіх продкаў. Прабачце, але мову маіх дзядоў я чула сваімі вушамі. Ідзіце лесам!»

Чытайце таксама:

Жыгімонт і Бондарава звінавацілі Тура ў ідэалагічнай дыверсіі

«Хоць усрыцеся там, а мае карціны ўжо пайшлі ў народ». Што не падзялілі Дзермант, Шпакоўскі і Жыгімонт?

«Нервы службовых асоб не гумовыя». Частка праўладных блогераў не ўхваляе пастаянныя даносы

«Большой сбор русскому герою». Мастачка Жыгімонт збірала грошы на нацыста

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
54
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
9
Абуральна
172
05.06.2024
1, яна не беларуска. Яна руская. З пад масквы
23.06.2024
Интеоесно, мнение психиатра услышать, по поводу картин мадамЫ, с мертвыми детьми во ржи
23.06.2024
1, Не, 80% адсоткау гэта "маскали панаехавшие", альбо iх "дзеткi "
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031