Знайсці
03.06.2024 / 07:006РусŁacБел

Чаму Лукашэнка столькі гадоў трымае прэс-сакратаркай Наталлю Эйсмант?

І ці бліжэй яна да яго за Качанаву? Пра гэта палітолаг Юрый Дракахруст разважае ў новым выпуску ТОКу.

Наталля Эйсмант. Фота: «Наша Ніва»

На пытанне, чаму Лукашэнка шмат гадоў не мяняе Наталлю Эйсмант на пасадзе прэс-сакратаркі, Юрый Друкахруст заўважыў, што яна хоць і адыгрывае важную ролю ў атачэнні Лукашэнкі, але не ўплывае на прыняцце самых важных рашэнняў.

Лукашэнка, відаць, лічыць, што яна працуе даволі эфектыўна, «яна нічога не заваліла», заўважае палітолаг.

Юрый Дракахруст. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

Дракахруст адзначае, што Эйсмант мае дачыненне да кіравання «медыйнай машынай», дае «канкрэтныя распараджэнні на СМІ», а не проста абслугоўвае інфармацыйныя патрэбы Лукашэнкі.

Калі ж разважаць пра тое, хто бліжэй да Лукашэнкі — Качанава ці Эйсмант, — то на погляд Дракахруста, у сэнсе функцыянальных абавязкаў бліжэйшая Эйсмант, але Качанава — адзін са стаўпоў рэжыму.

«Думаю, яна кожны дзень заходзіць у яго кабінет, працуе з ім вельмі шчыльна. Качанава, напэўна, не. Але Качанава, безумоўна, больш буйная фігура. Эйсмант не мае нават шанцаў стаць прэзідэнтам, а Качанава можа».

@tokbelarus Дракахруст адказаў, каму з сыноў дыктатара ён аддаў бы перавагу ў бітве за ўладу #беларусь#лукашенко#нашаніва#беларусьновости#навіны#беларускаямова#политика#колялукашенко♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

Дракахруст праводзіць аналогію з атачэннем Сталіна. «Бліжэй за ўсіх да Сталіна быў Паскробышаў — дарадца, памочнік, праз якога ішоў увесь дакументазварот. Але стаўпамі рэжыму былі Берыя, Малянкоў, Хрушчоў.

У гэтым сэнсе тая ж Эйсмант гэта хутчэй Паскробышаў — асабісты сакратар, які працуе побач. А тая ж Качанава, Галоўчанка, сілавікі, гэта ўсё ж такі стаўпы рэжыму, якія не так ужо кожны дзень да яго бегаюць. Думаю, што Качанава — адна з самых блізкіх у сэнсе стаўпа».

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

Гарцуева: Я была сведкай на вяселлі Эйсмант. Цяпер не ведаю, ці змагу паглядзець ёй у вочы

Якія газеты Эйсмант дае чытаць Лукашэнку

«Нармальная ж была. Што з ёй здарылася?» Што Наталля Эйсмант хавае пра 2020 год

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
10
1
Сергей/адказаць/
03.06.2024
Какова ценность этого материла?
03.06.2024
[Рэд. выдалена]
0
Сема Иванов /адказаць/
03.06.2024
это как первая учительница - забыть нельзя.  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031