Знайсці
02.06.2024 / 13:1216РусŁacБел

Стала вядома пра асобу застрэленага на беларуска-літоўскай мяжы кантрабандыста

Камандуючы Службай аховы дзяржмяжы Літвы (VSAT) Рустам Любаеў распавёў, што застрэлены мужчына — віленчук 1980 г. н. з багатым крымінальным мінулым.

«Гэта жыхар горада Вільні, які мае ўражальнае крымінальнае мінулае. Ён неаднаразова судзімы за розныя злачынствы, у тым ліку за парушэнне дзяржаўнай мяжы і захоўванне акцызных тавараў», — цытуе Любаева Delfi. 

Паводле Службы аховы дзяржаўнай мяжы, у суботу каля 21:00 памежнікі праводзілі аперацыю па пошуку кантрабандыстаў у наваколлях вёскі Паўдрыёніс Шальчынінскага раёна недалёка ад мяжы з Беларуссю. На дарозе яны заўважылі аўтамабіль VW Passat. Калі літоўскія памежнікі паспрабавалі спыніць кіроўцу, той дадаў хуткасць і паспрабаваў збіць супрацоўніка Дзяржаўнай памежнай службы. 

Падчас пагоні адзіны стрэл супрацоўніка аказаўся смяротным. Пасля спынення аўтамабіля на сядзенні кіроўцы быў знойдзены смяротна паранены мужчына.

Чытайце таксама:

«Перамога ў Беларусі ў 2020-м годзе мела б вялікі палітычны ўплыў на астатнюю Еўропу» — Эн Эплбаўм

Буферная зона на мяжы Польшчы з Беларуссю з'явіцца 4 чэрвеня

Ля польскай сцяны на мяжы з Беларуссю вернікі правялі малітву ФОТАФАКТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
44
Панылы сорам
16
Ха-ха
5
Ого
9
Сумна
14
Абуральна
25
1
Кастусь/адказаць/
02.06.2024
Acab,закусывать надо!
3
Кастусь/адказаць/
02.06.2024
Не галасі! , ликер "Шасси", потихоньку из тормозной жидкости гонит в гараже
02.06.2024
Спрадвеча , шмат стагоддзяў існавалі і памежнікі - мытнікі і мясцовая якія гандлявалі праз межы. Заўсёды была маўклівая згода не забівать адзін аднаго. Ня ужівать зброю. У тых мясцінах гэтый занятак традыцыйны . Зараз дурны парушыў гэты непісьменны закон . У гэтым уся справа . Жаль але гэта так не зойдзе. Кроў не вада .
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031