Знайсці
02.06.2024 / 12:085РусŁacБел

Сілавікі затрымалі вядучага Кірыла Алахвердзяна

Сілавікі затрымалі вядучага Кірыла Алахвердзяна, ролік з ім апублікаваны ў тэлеграм-канале сілавікоў. Мужчына кажа, што затрыманы па артыкуле аб садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці», піша «Медыязона».

На міліцэйскім відэа Алахвердзян расказвае, што ў 2020 годзе канал «Белсат» прапанаваў яму здымацца ў роліках, дзе ён будзе «выстаўляць супрацоўнікаў міліцыі ў смешным вобразе». Мужчына пагадзіўся. За здымкі яму плацілі 100 рублёў, пазней ён вырашыў спыніць супрацу.

Алахвердзян вядомы як гулец клуба вясёлых і знаходлівых. Ён гуляў у першай лізе Міжнароднага саюза КВЗ, у 2015-2016 гадах — у вышэйшай лізе (каманда «Найлепшыя сябры»).

Таксама з'яўляўся ўдзельнікам «Comedy Батл. Без межаў» (тэлеканал ТНТ) і іншых гумарыстычных праектаў. У апошні час працаваў сцэнарыстам і вядучым, дадае «Люстэрка».

@nashaniva Гэтв трэба ведаць #беларусь#нашаніва#беларускаямова#репрессии#беларускіцікток#беларусьновости♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

У Брэсце затрымалі яшчэ аднаго вядучага масавых мерапрыемстваў

У Мінску сілавікі затрымалі вядоўцу квізаў і святаў за ўдзел у пратэстах 2020 года

У Гродне затрымалі гукарэжысёра цэнтра культуры

У Брэсце затрымалі арганізатара мерапрыемстваў і вядоўцу святаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
7
Абуральна
23
02.06.2024
Апавяданьне з гіерархіяў лігаў ў забаўляльным шоў на канкуруючым дзяржканале дадае сумнай навіне пра няпраўнае зьняволеньне цымусу і сьведчыць пра высокі прафэсыяналізм калектыву НН
02.06.2024
Цікава, а як усе закончыцца, па другому колу пойдуць?
0
Woodoo Cult /адказаць/
19.06.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031