Знайсці
02.06.2024 / 10:0243РусŁacБел

Які момант быў для Лукашэнкі самым траўматычным? Разважае Дракахруст

Герой новага выпуску ТОК — палітолаг Юрый Дракахруст.

Аляксандр Лукашэнка выступае на мітынгу 16 жніўня 2020 года

На погляд Дракахруста, для Лукашэнкі за ўвесь час яго праўлення былі два самыя драматычныя моманты, якія маглі змяніць гісторыю Беларусі. Гэта 1996 і 2020 гады. Але самым траўматычным быў менавіта 2020.

«Калі ён прыязджаў на МЗКЦ (Мінскі завод колавых цягачоў. — НН), і народ яму раве: «Пайшоў прэч!», «Сыходзь!». З яго славалюбствам, самалюбствам, верай, што народ з ім, гэта было для яго шокам».

@tokbelarus Чаму Лукашэнка столькі гадоў трымае прэс-сакратаркай Наталлю Эйсмант #беларусь#лукашенко#нашаніва#беларусьновости#навіны#беларускаямова#политика♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

Юрый Дракахруст. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

Дракахруст дадае:

«Мы цяпер заднім лікам разважаем: «там усё было перадвызначана». Не, не было. Бывала ў гісторыі так, як у Беларусі: падзеі ішлі, ішлі — а потым хада была іншай. І ў прынцыпе які быў разлік 2020 года? Ён быў такі, як і ў ва ўсіх аксамітных рэвалюцый ва Усходняй Еўропе: народ мірным шляхам, псіхалагічным, духоўным, маральным ціскам на ўладу дамагаецца таго, што яна проста рассыпаецца».

У якасці прыкладу палітолаг згадаў масавыя пратэсты ў Чэхаславакіі ў 1989 годзе:

«Чэхі таксама дзейнічалі, як беларусы ў 2020-м. Мітынг адзін, мітынг другі, трэці. І ў штаб пратэстаў прыйшоў чалавек і кажа: «Я за вас у ЦК кампартыі. Вось вам ключы. Забірайце».

Гэты ЦК ніхто не штурмаваў. Проста была такая дэмаралізацыя пад ціскам мірнага народа, што чалавек аддаў ключы. Падобнае магло быць і ў Беларусі».

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

Шляхетныя рэвалюцыі

Найноўшая гісторыя: рэферэндум-1996 у Беларусі паміж бяздарным Шарэцкім і гатовым на ўсё Лукашэнкам

Рабочыя МЗКЦ у твар скандавалі Лукашэнку «Ухадзі!». Разгублены, ён не змог авалодаць сітуацыяй ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
7
0
Вучыць гісторыю/адказаць/
04.06.2024
CD 5, яго растралялі свае ж каб прыкрыцца, ня ведаеце нічога і толькі плявузгаеце.
0
Дрозд/адказаць/
05.06.2024
Имя, тое пра што ўвесь час казалі пазнякоўцы: трэба падгадаць момант, а не ірвацца ў бой калі ўсе і ўсе напагатове і масква максімальна маналітная і максімальна моцная з часоў брэжнева.
0
Чапай предлагает рубать/адказаць/
05.06.2024
Дрозд, Вы уже 30 лет падгадываеце момент. Нейкая партия ждунов получается, а не змагары.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031