Знайсці
01.06.2024 / 15:496ŁacБел

У новым гадзінніку «Луч» стрэлкі ідуць у зваротным кірунку

Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў новую калекцыю гадзіннікаў, гэтым разам на касмічную тэматыку. Стрэлкі ў гадзінніках з гэтай калекцыі ідуць у зваротным кірунку і маюць адпаведную назву: «Зваротны ход 2.0»

Калекцыя складаецца з чатырох мадэляў гадзіннікаў:

  • «Паўночнае ззянне»,
  • «Парад планет»,
  • «Галактыка»,
  • «Магнітар».

Ва ўсіх мадэлях стаіць кварцавы механізм «Луч-2356», корпус зроблены з нержавеючай сталі, на цыферблаце мінеральнае шкло, раменьчык скураны.

Лічбы ў гадзінніках размешчаныя ў зваротным парадку, адпаведна стрэлкі рухаюцца назад.

Гадзіннікі ўжо прадстаўленыя ва ўсіх фірмовых крамах і на сайце, а каштуюць яны 339 рублёў.

Чытайце таксама:

«Луч» прадставіў калекцыю гадзіннікаў з карцінамі аўстрыйскага мастака

Беларускі айцішнік Віктар Куўшынаў паказаў свой новы гадзіннік — вельмі сімвалічны

Франак Вячорка прапануе прадаць свой гадзіннік за $5 тысяч праз дабрачынны аўкцыён

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
02.06.2024
якое ссср,гоблен, тут ужо нават не Сярэднявечча, а нешта далей
02.06.2024
Я так зразумеў, што нармальныя гадзіннікі швайцарскай якасці у нас зрабіць не могуць. Усё нейкія лімітаваныя калекцыі, то з адной стрэлкай, то ідуць наадварот.
0
гоблен/адказаць/
02.06.2024
:/, О! Так эташь чудово! :) времена ВКЛ! Выжешь об этом мечтали! От моря до моря, ёпта! :))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031