Знайсці
01.06.2024 / 15:35ŁacБел

Аўтар песні «Муры», папулярнай у Беларусі падчас пратэстаў, стаў прэзідэнтам «Нацыянальнай асамблеі Каталоніі»

Каталонскі паэт і бард Луіс Льяк быў абраны новым прэзідэнтам арганізацыі грамадзянскай супольнасьці «Нацыянальная асамблея Каталоніі», якая выступае за незалежнасць Каталоніі ад Іспаніі, паведамляе Радыё Свабода.

Chordify.net

Луіс Льяк стаў пятым прэзідэнтам з моманту стварэння Каталонскай нацыянальнай асамблеі ў 2012 годзе, яго абралі большасцю галасоў (48 галасоў з 72).

Беларусам Луіс Льяк (Lluís Llach) вядомы як аўтар песні «Муры», адзін з беларускіх перакладаў якой набыў новую папулярнасць на мітынгах Святланы Ціханоўскай у 2020 годзе, калі яна стала кандыдаткай у прэзідэнты пасля арышту мужа.

У арыгінальнай версіі песня называецца L’Estaca, Льяк напісаў яе ў 1968 годзе. Песня адразу стала сімвалам барацьбы каталонцаў супраць рэжыму Франсіска Франка, а пазьней адным з гімнаў каталёнскіх незалежнікаў. Ёсць некалькі перакладаў песні на беларускую мову.

Льяк актыўна ўдзельнічае ў каталонскім руху за незалежнасць і нават быў абраны ў парламент Іспаніі ў 2015 годзе ад незалежніцкага альянсу. Падчас палітычнай кампаніі ён спяваў сваю знакамітую песню.

Напярэдадні, 31 траўня, парламент Іспаніі прыняў закон, што прадугледжвае амністыю сотняў каталонскіх сепаратыстаў, якім пагражае судовы пераслед за ўдзел у няўдалай спробе аддзялення Каталоніі ад Іспаніі ў 2017 годзе.

Рэферэндум 2017 году выклікаў палітычны крызіс у Іспаніі: рэгіянальны парламент Каталоніі абвясціў незалежнасць ад краіны, а Мадрыд увёў прамое кіраванне рэгіёнам. У 2019 годзе Вярхоўны суд Іспаніі асудзіў 9 каталонскіх палітыкаў і ўрадоўцаў за іх ролю ў несанкцыянаваным рэферэндуме аб незалежнасці і ў абвяшчэнні незалежнасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031