Знайсці
01.06.2024 / 15:054РусŁacБел

У Мінску разметку будуць наносіць па-новаму

У Мінску ўсё часцей будуць наносіць разметку не фарбай, а пластыкам.

Фота: БелТА

Ён адрозніваецца добрай бачнасцю, высокай зносаўстойлівасцю, эканамічнасцю і ўстойлівасцю да рэагентаў. Пра гэта піша БелТА са спасылкай на дырэктара «СМЭП Мінгарвыканкама» Вячаслава Савіча.

У 2024 годзе аб'ёмы такога нанясення значна павялічаць. Перш за ўсё гэтыя матэрыялы будуць прымяняць для дарожнай разметкі на абноўленых участках дарог.

Спецыялісты пакуль не будуць цалкам адмаўляцца ад фарбы, але паступова пяройдуць толькі на пластык халоднага і гарачага нанясення.

Сёлета ў Мінску плануюць нанесці разметку на 350 тыс. кв. м дарог. З іх ужо гатовыя 254 тыс. кв. м.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
1
Грын/адказаць/
01.06.2024
І ўсёроўна будзе ён трэскацца, паступова змывацца дажджамі ў рэкі ды вазёры, разносіцца на шынах і абутку па ўсёй Беларусі, труціць прыроду і людзей. А ўсе будуць дзівіцца адкуль столькі ненармальных дзяцей нараджаецца, адкуль столькі раку і іншых хваробаў.
2
Бобр/адказаць/
01.06.2024
Можна намаляваць і фарбай ад Ліда, галоўнае каб колер быў чырвона - зялёны. Кіроўцы могуць не хвалявацца: або фарбы будзе лепшай якасьці, або кіраўнік ДЭУ будзе асабіста даглядаць за станам размалёўкі)))
0
Чарлз /адказаць/
02.06.2024
Гэта той пластык, што спачатку палякі хацелі выкрасці, а потым брацця кітайцы?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031