Знайсці
31.05.2024 / 12:153РусŁacБел

Міністр замежных спраў Польшчы зрабіў свой прагноз, калі скончыцца вайна

«Мы яшчэ не на гэтым этапе».

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images

Польскае выданне Wiadomosci.wp.pl цытуе словы міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскара, выказаныя ім падчас дэбатаў «75 гадоў НАТА: як утрымаць курс?»

У сваім выступе Сікорскі звярнуў увагу на той факт, што Расія выдаткуе на вайну ва Украіне 8,7% свайго ВУП і 40% бюджэту, і заўважыў, што краіны Захаду «не паспяваюць за яе тэмпам».

Палітык падкрэсліў, што расіяне ўжо шмат гадоў знаходзяцца ў стане вайны з Захадам, чаго не хочуць прызнаць некаторыя на Захадзе. Расійская агрэсія — частка выкліку, які стаіць перад Захадам. Яго складовымі часткамі з'яўляюцца ядзерная пагроза, дэзінфармацыя і міграцыйны ціск. Міністр звярнуў увагу на той факт, што 90% людзей, якія спрабуюць перасячы польска-беларускую мяжу, маюць расійскія візы.

«Калі мы не зможам абараніць мяжу, падтрымка крайне правых узрасце, і Еўрапейскі Саюз можа быць разбураны знутры», — папярэдзіў Сікорскі.

Палітык адзначыў, што «паражэнне Пуціна — гэта надзея не толькі для нас, але і для Расіі. … Наша задача — паказаць Пуціну, што мы не такія безнадзейныя, як ён думае, і ўпэўніць, што ён памыляўся».

Сікорскі лічыць, што вайна скончыцца тады, «калі расійскае кіраўніцтва зразумее, што ўварванне было памылкай і канчатковая мэта не вартая грошай і чалавечых жыццяў». Але цяпер, па яго словах, «мы не дайшлі да гэтага моманту».

Выданне таксама прыводзіць словы генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга, які адзначыў, што прыйшоў час перагледзець наяўныя абмежаванні на выкарыстанне зброі, якую члены альянсу пастаўляюць Украіне.

«Прыйшоў час перагледзець гэтыя абмежаванні, каб даць украінцам абараніць сябе. Яны маюць права на самаабарону, у тым ліку шляхам нанясення ўдараў па вайсковых аб'ектах, якія знаходзяцца за межамі тэрыторыі Украіны, з якіх расіяне атакуюць украінскія сілы».

Чытайце таксама:

Кіраўнік МЗС Польшчы назваў міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы нападам на Еўрасаюз

Польшча абмежавала перасоўванне па краіне расійскіх дыпламатаў

Сікорскі: Лукашэнка павінен даказаць самастойнасць, каб весці палітыку паміж Расіяй і Захадам

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
1
Влад/адказаць/
31.05.2024
И трёх лет не прошло.
31.05.2024
Polšča na sioņnia samaja adekvatnaja kraina EZ. Kali chočacie, heta ci nie apošniaja vyspa sapraŭdnaj jeŭrapiejskaj cyvilizacyi ŭ Eŭropie. U niejkaj stupieni pobač z Polščaj možna pastavić chiba što krainy Baltyi, Daniju dy Skandynaŭskija krainy.
0
Ерома/адказаць/
31.05.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031