Знайсці
29.05.2024 / 12:566РусŁacБел

Чаму 31-гадовага дырэктара «Легмаша» на сустрэчу з Лукашэнкам апранулі ў форму?

Завод «Легмаш» у мінулым выпускаў швейныя машыны. Цяпер на заводзе адліваюць казаны і патэльні, але не толькі. Але з сякерамі звязаныя планы прадпрыемства.

Дзмітрый Пантус (злева), Аляксандр Лукашэнка і дырэктар «Легмаша» Уладзіслаў Паўленка (справа ад Лукашэнкі) на заводзе «Легмаш» у Оршы 29 мая 2024 года. Скрыншот з ТГ-канала Пул первого

Сёння Аляксандр Лукашэнка наведаў завод «Легмаш» у Оршы. Звярнулі ўвагу кадры: ён стаіць на прадпрыемстве, якое пачыналася з вытворчасці швейных машын сярод людзей у форме.

Чалавек, злева, у форме, з пузікам — гэта 41-гадовы Дзмітрый Пантус, кіраўнік Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта, які кіруе прадпрыемствамі беларускага ВПК.

@nashaniva Колькі атрымліваюць на аршанскім заводзе «Легмаш» #зарплата#орша#беларусь#беларусьновости#нашаніва#навіны#беларускаямова#лукашенко♬ Crime Scene - Avery Alexander

А маладога чалавека многія, мабыць, бачаць упершыню. Гэта 31-гадовы Уладзіслаў Паўленка, дырэктар завода. Чаму ён у форме? 

Адказ на гэтае пытанне дае асартымент прадукцыі прадпрыемства. На стале перад Лукашэнкам, Пантусам і Паўленкам — тармазныя колцы вялікія, малыя і падціскныя для расійскага РСЗА «Град».

А на фота з прадпрыемства бачым і корпусы для артылерыйскіх снарадаў. Такім чынам, завод «Легмаш» цяпер працуе на вайну.

Аляксандр Лукашэнка паставіў перад прадпрыемствам задачу захаваць і нарошчваць выпуск прадукцыі мірнага прызначэння разам з засваеннем вытворчасці новых вырабаў для ВПК.

«Ён павінен гэта выпускаць і нарошчваць. Як яны будуць гэта рабіць — гэта іх пытанне. Па начах, яшчэ неяк..»

Да вайны ў Оршы шылі тэкстыльныя стропы, адлівалі простыя металавырабы, ад гаек да дымавых труб і нават адлівалі чыгунныя патэльні і казаны.

Аляксандру Лукашэнку таксама падарылі казан для плову, а не балванку снарада.

Уладзіслаў Паўленка — малады па беларускіх мерках дырэктар, прыйшоў на «Легмаш» у 2023 годзе з віцебскага «Віцязя», дзе ён з інжынера-тэхнолага вырас у галоўныя інжынеры. У апошнія гады любога чалавека перад прызначэннем на дырэктарскую пасаду старанна правяраюць на палітычную лаяльнасць.

Візіт Аляксандра Лукашэнкі на завод «Легмаш» у Оршы паказаў ступень пераарыентацыі беларускай прамысловасці на ваенныя патрэбы.

Рост аб'ёмаў вытворчасці беларускай прамысловасці ў 2023—2024 звязаны ў тым ліку з павелічэннем заказаў расійскага ВПК. На выпуск вайсковай прамысловасці перайшоў «Гомсельмаш» і іншыя прадпрыемствы.

Апытанка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
30
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
9
Абуральна
76
0
хмм../адказаць/
29.05.2024
валет - это подстилка чемодана с говном. но за деньги. а эти рабы просто хотят быть рабами. то ли табора, то ли орков. поэтому если их хозяева хотят убивать украинцев, то эти существа всегда будут с ними заодно. как те же мусора, гэбнюки, клоунская армия, и учителя - фальсификаторы выборов в 2020.
29.05.2024
На гэтым здымку у " усенароднаабранага" цыцкі як у старухі ))
29.05.2024
Пусть каждому, кто зарабатывает деньги на агрессии против Украины, нанесённый ущерб вернётся сторицей.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031