Знайсці
28.05.2024 / 17:006РусŁacБел

Расія гатовая працягваць Стамбульскі перамоўны працэс — Пуцін

Уладзімір Пуцін падчас падходу да прэсы ў ходзе свайго візіту ва Узбекістан заявіў, што, маўляў, Расія ніколі не адмаўлялася весці перамовы адносна Украіны. 

Паводле слоў Пуціна, Расія гатовая далей працягваць перамоўны працэс на аснове, якая была ў Стамбуле ў сакавіку 2022 года.

Як вядома, на тых перамовах Расія сярод іншага патрабавала ад Украіны адмовы ад уступлення ў НАТА, згоду на расійскую анексію Крыма і прызнання «незалежнасці» «ДНР» і «ЛНР».

Таксама Пуцін гэтым разам паставіў пад сумнеў легітымнасць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, пяцігадовы тэрмін паўнамоцтваў якога фармальна мінуў 24 мая. Маўляў, Канстытуцыя Украіны прадугледжвае падаўжэнне паўнамоцтваў толькі Вярхоўнай Рады, а пра паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы там нічога не сказана. 

Чытайце таксама:

«Ідэя нібыта Лукашэнкі, гэта значыць расіян». Былы дарадца Дуды расказаў цікавыя дэталі ўкраінска-расійскіх перамоваў 2022 года

Пуцін выкарыстаў Лукашэнку, каб заявіць пра гатоўнасць пачаць перамовы з Украінай на аснове Стамбульскіх дамоўленасцяў

«Уладзіміра Пуціна вельмі непакоіць Форум міру ў Швейцарыі» — Карбалевіч

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
0
Драцук/адказаць/
28.05.2024
Аваххах. Аказваецца раней для іх Зяленскі быў легітымным прэзідэнтам, а тут нешта здарылася. Можа яшчэ скажуць, што і Украіна існуе, і яе не Ленін яе стварыў
0
Хлус, ён і ў расеі хлус/адказаць/
28.05.2024
Ага, так я і паверыў, не хоча чалавек міру, калі кідае выбухоўку на гандлёвы цэнтр у Харкаве
0
Віця/адказаць/
28.05.2024
Подгорает у коzла бункерного.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031