Знайсці
27.05.2024 / 13:101РусŁacБел

У Гродне мужчына моцна збіў пенсіянераў, якія сядзелі на лавачцы — яго дзяўчыне падалося, што яны не павіталіся

Зараз агрэсіўнаму гарадзенцу пагражае вялікі тэрмін.

Фота: Міліцыя Гродна

Мужчына разам са сваёй дзяўчынай гулялі па вуліцы Савецкай у Гродне. Недалёка ад дома на лавачцы сядзела пара пенсіянераў — 64-гадовы мужчына і 77-гадовая жанчына.

Дзяўчыне нібыта здалося, што пенсіянер не павітаўся з ёй, хоць яны былі знаёмыя. Яе 37-гадоваму кавалеру гэта не спадабалася — пасля сваркі ён вырашыў збіць пажылую пару.

Мужчына, які знаходзіўся пад градусам, пачаў душыць пенсіянера, нанёс яму некалькі ўдараў палкай, а затым аналагічным чынам збіў жанчыну. Ён біў з такой сілай, што палка ў выніку зламалася.

Цяпер у дачыненні да дэбашыра распачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства. Яму пагражае да 10 гадоў калоніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
12
0
Ёсік/адказаць/
27.05.2024
Гэта не хуліганства, гэта спроба наўмысна забіць людзей сталага веку, якія не могуць аказаць супраціў. Маладзіца таксама павінна побач зь ім сесьці на лаву падсудных. Падалося, што не павітаўся.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930