Знайсці
27.05.2024 / 12:142РусŁacБел

НАТА абмяркоўвае магчымасць узяць пад абарону неба над заходняй Украінай

Ініцыятарам «пашыранай СПА» выступае Польшча, але канчатковага рашэння пакуль няма.

Сістэма Patriot. Фота: Czarek Sokołowski / AP

Некаторыя краіны НАТА гатовыя пашырыць падтрымку Кіева і дзейнічаць непасрэдна на тэрыторыі Украіны. За пашырэнне дапамогі выступаюць Эстонія, Вялікабрытанія, Польшча, Канада, Літва, Францыя. Супраць — ЗША і Германія, піша Bild.

Канчатковых рашэнняў пакуль няма, але ідуць перамовы адразу аб некалькіх сферах:

Навучанне. Абмяркоўваецца навучанне салдат УСУ інструктарамі НАТА на тэрыторыі Украіны. «Думкі аб тым, ці варта сотням тысяч украінцаў лётаць па Еўропе дзеля навучання, або лепш паслаць некалькіх інструктараў у заходнюю Украіну, не варта скідаць з рахункаў. Разумней і больш эканамічна адпраўляць інструктараў ва Украіну», — сказаў экс-кіраўнік аператыўнага штаба Мінабароны ФРГ Ніка Ланге. На днях аб тым жа казаў кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

Лагістыка. Па даных Bild, шэраг краін НАТА, у тым ліку Вялікабрытанія, Канада і Эстонія, гатовы ў будучыні дастаўляць зброю і боепрыпасы не толькі да межаў Украіны, але і далей да лініі фронту. Цяпер у некалькіх заходніх краінах распрацоўваецца канцэпцыя «перадавой лагістыкі».

Проціпаветраная абарона. Таксама абмяркоўваецца абарона паветранай прасторы заходняй Украіны зенітнымі комплексамі НАТА. Ініцыятарам «пашыранай СПА» выступае Польшча, але канчатковага рашэння пакуль няма.

Чытайце таксама:

Большая частка дапамогі ад ЗША паступіць ва Украіну толькі летам

Краіны НАТА вырашылі перадаць Украіне дадатковыя сродкі супрацьпаветранай абароны

Украіна і ЗША заяўляюць, што Расія прымяняе ў баях забаронены таксічны газ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Андрусь/адказаць/
27.05.2024
[Рэд. выдалена]
0
Андрусь/адказаць/
27.05.2024
Ну выдалена, то выдалена, але ж усё адно няма "Зааходняй Украіны". Было калісьці "Заходняе Самаа", быў "Заходні Берлін". "Заходняй Украіны" не было і няма. Ну не ганьбіцеся ж вы так! Я ж за імідж НН, як сучаснага дэмакратычнага СМІ пераймаюся, а не забабоны нейкія вам навязваю. Навошта вам гэтыя савецка-расійскія назвы ўжываць? Альбо хаця б патлумачце сваю пазіцыю ў  адказе ад "Рэд.", чаму на вашу думку слушна ўжываць назву "Заходняя Украіна" ды яшчэ і з вялікай літары. Можа яшчэ і адміністратыўныя межы такой Украіны акрэсліць можаце?  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930