Знайсці
26.05.2024 / 08:4413РусŁacБел

«Што ў нас адбываецца?» Прарасійская актывістка Мірсалімава зноў распавяла пра палітычныя затрыманні 

Прарасійская актывістка-сталіністка Эльвіра Мірсалімава апублікавала пост, у якім расказала пра чарговае палітычнае затрыманне «ябацькі», які адсядзеў 15 сутак за «экстрэмізм» і «страціў любімую працу».

Эльвіра Мірсалімава

«Учора сустрэла знаёмага — не змагар, нават наадварот — з прадзяржаўных (не «прарасійскіх». «Прадзяржаўнікі», т. зв. «ябацькі», як правіла, паглыблення расійска-беларускай інтэграцыі не хочуць: у іх тут «беларускі сацыялізм у адрозненне ад расійскага алігархізму » — менавіта так, у супрацьпастаўленні… але «за бацьку, за бацьку»…), публічны чалавек у горадзе… адседзеў 15 «сутак» за «экстрэмізм». Страціў любімую працу», — расказвае Мірсалімава.

Эльвіра піша, што судзілі «публічнага чалавека ў горадзе» за нейкія старыя падпіскі на каналы, якія «цяпер прызнаныя экстрэмісцкімі, а тады давалі інтэрвʼю з цэлымі міністрамі».

«Падзяліліся ўражаннямі — як гэта нам, «палітычным», як называюць нас супрацоўнікі ізалятара, спаць марознымі начамі на голай металічнай шконцы і як бессэнсоўна заклікаць да справядлівасці… і кожны раз адно і тое ж пытанне — «што ў нас адбываецца, калі законапаслухмяныя грамадзяне, сустракаючыся, абмяркоўваюць «свае суткі»?» — дзівіцца Мірсалімава.

Нядаўна Мірсалімава заявіла, што выдаліла свае профілі ў фэйсбуку пасля даносаў з боку ябацек і тэлефанавання з міліцыі.

Актывістку раней двойчы судзілі па адміністрацыйных артыкулах, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі для барацьбы з палітычнымі апанентамі. 

Чытайце таксама:

«Ці застанецца ён пасля ўсяго гэтага «ябацькам» — вось пытанне». У Віцебску судзяць чарговага прарасійскага актывіста

Азаронак назваў Мірсалімаву «распуснай свіннёй». Жыгімонт: Ён сублімуе

«Пагрозы ад ябацек сыплюцца і сыплюцца». Прарасійская актывістка Мірсалімава выдаліла свае акаўнты ў сацсетках

Паплечніка Карач, дэпутата Вярхоўнага Савета СССР Петрушэнку будуць судзіць за «экстрэмізм»

Вялікае інтэрв’ю з Крысцінай Мірсалімавай — сястрой прарасійскай актывісткі-сталіністкі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
51
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
3
26.05.2024
"Рускамірцы" гатовыя нават праз рэпрэсіі з боку ябацек тут свой "мір" "пастроіць". Што будзе далей: "Пуцін памагі, тут  беланацыкі нас у турму кідаюць"? Такія якія "супраць ябацек, але за рускі мір" яшчэ больш небяспечныя чым ябацькі, бо яны ёсць агентурай уплыву Масквы на наша грамадства. Не выключана, што такія як яна, наўмысна падстаўляюцца пад сілавікоў, каб у пэўны час закрычаць у бок Масквы "Пуцін асвабадзі!"
0
Ёсік/адказаць/
26.05.2024
#СвоихНеБросаем, я так разумею, што вельмі пячэ руснацыкам, калі ў іншых краінах шануюць сваю гісторыю, мову, сваіх продкаў. Сваю гісторыю пакіньце для сваіх расейцаў, сваіх нашчадкаў, а да нас не трэба лезьці.
0
Дмитрий Алкогольевич/адказаць/
26.05.2024
#СвоихНеБросаем, вы забыли добавить: "Хорошего вам настроения!"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031