Знайсці
25.05.2024 / 23:3915РусŁacБел

«Была спявачка Слава. Лукашэнка ёй: «Брава! Біс! Біс!» І яна ўсё паўтарала песні»

У новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» акцёрка Купалаўскага тэатра Валянціна Гарцуева расказала, як адпачывае Лукашэнка.

Спявачка Слава. Скрын відэа: TheSimplyDasha / YouTube

Гарцуева згадвае адзін з баляў з удзелам палітыка:

«Мяне ўразіла, што ў яго шмат энергіі. Магчыма не часта, але ён любіць паслухаць расійскую эстраду. Запрасіць да сябе».

На тым мерапрыемстве прысутнічала расійская спявачка Слава, адным з найбольш вядомых хітоў якой з'яўляецца «Одіночество — сволочь».

«Была спявачка Слава. І — «Брава! Біс! Біс! Біс!» Яна ўсё паўтарала песні. Яму вельмі падабалася. І ён такі нястомны быў».

Валянціна Гарцуева. Скрын відэа: malina_by / YouTube

Па словах акторкі, з мерапрыемстваў, на якіх прысутнічае Лукашэнка, ніхто не можа сысці, «пакуль не стоміцца чалавек» і згадвае той баль:

«Я не памятаю, колькі там было — дзве, тры гадзіны. Мне вельмі цяжка было на вялізных абцасах (там жа дрэс-коды і ўсё такое). І ты сядзіш і думаеш, калі гэта скончыцца. Канешне, гэта здзек, няволя».

@nashaniva Як афіцэр унутраных войск перасаджваў бульбу ў Лукашэнкі #нашаніва#навіны#беларусь#всрб#армиябеларуси#новостибеларуси♬ Funny Guy - Parry Music

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Дзве з паловай гадзіны скачаш, скачаш, трэба недзе перадыхнуць — нешта паставіш пад фанаграму

Гарцуева: Я была сведкай на вяселлі Эйсмант. Цяпер не ведаю, ці змагу паглядзець ёй у вочы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
27
Ха-ха
15
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
5
3
кедр/адказаць/
26.05.2024
Абменны фонд , рыдаю! Нам очень важно ваше мнение! Мы вам перезвоним! :)))
1
Авохці/адказаць/
26.05.2024
кедраневич , адміны, хто не апусціў накрыўку ўнітаза? Ізноў гобля пралез! 
0
Я нарадзіўся тут у краіне пад шэрым небам/адказаць/
26.05.2024
Абменны фонд , была ў сабакі хата)) што ён можа прыбраць? Гэтыя правакатары, што стараюцца паскудзіць ў каментах "ат ліца народа і этай апазіцыі" ўсё больш скочваюцца ў тупізну кшталту "я ўжо тысячу разоў пішу , што мне гэта не цікава...."
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031