Знайсці
22.05.2024 / 14:56РусŁacБел

Ушанаванне прэзідэнта Раісі ў ААН параўнальна з ушанаваннем Сталіна — Bild

У панядзелак ААН спусціла сцягі ў памяць аб загінулым у авіякатастрофе прэзідэнце Ірана Эбрахіме Раісі.

Скрыншот відэа Bild

На пасяджэнні Рады бяспекі дыпламаты ўшанавалі яго памяць уставаннем і хвілінай маўчання. Гэта запыталі прадстаўнікі Расіі, Кітая і Алжыра. Аглядальнікі Bild Карэн фон Гутэнберг і Юльян Ропке лічаць гэта доказам «маральнага банкруцтва» ААН, бо загінулы быў адказны за пакаранне тысяч палітвязняў.

Іранская апазіцыя называла яго «тэгеранскі мяснік».

«Сцэна ў Радзе Бяспекі ААН гэтак жа неверагодная, дзіўная і недарэчная, як калі б усталі за Сталіна, Гітлера або Усаму бен Ладэна», — пішуць журналісты.

Тое, што адбылося, яны называюць «памінаннем масавага забойцы».

Германія зараз не засядае ў Радзе Бяспекі ААН. Але раней канцлер ФРГ Олаф Шольц і ўлады ЕС таксама выказалі спачуванні ў сувязі з гібеллю Раісі. Гэта выклікала крытыку з боку шмат якіх палітыкаў.

Чытайце таксама:

Стала вядома, хто прадставіць Мінск на пахаванні прэзідэнта Раісі

У іранскім Тэбрызе праходзіць цырымонія развітання з прэзідэнтам Раісі

Сын іранскага шаха: Спачуванні з нагоды смерці Раісі — гэта абраза памяці яго ахвяр

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930