Знайсці
22.05.2024 / 14:50РусŁacБел

Энтамолаг спрагназавала, калі скончыцца нашэсце шкодных мошак на Гомельшчыне

Мошкі — крывасмокі. У іх сліне змяшчаецца гемалітычны яд, які выклікае мясцовыя алергічныя рэакцыі.

Штогод у Гомельскай вобласці назіраецца нашэсце мошак, адзначыла энтамолаг. «Часам іх больш, часам менш. Сёлета значна больш. З чым гэта звязана? Па-першае, у нашым рэгіёне вялікая колькасць хуткіх рэк — гэта асноўная ўмова іх вывядзенне. Плюс сёлета была высокая і працяглая паводка, таму і колькасць мошак вышэйшая, чым у мінулыя гады», — патлумачыла БелТА энтамолаг Гомельскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Тамара Гусарава.

«Паводле энтамалагічных назіранняў, вылет мошак быў у трэцяй дэкадзе красавіка. Гэта на дэкаду раней, чым звычайна. Працягласць жыцця мошак — больш за месяц. Таму лёгка разлічыць, што спад масавай актыўнасці мошак у нас будзе ў першай дэкадзе чэрвеня», — патлумачыла Тамара Гусарава.

Яна звярнула ўвагу, што мошкі — шкодныя крывасмокі. У іх сліне змяшчаецца гемалітычны яд, які выклікае мясцовыя алергічныя рэакцыі. Яны суправаджаюцца свербам, пачырваненне, ацёкамі.

«Спецыяльнага лячэння гэтыя ацёкі не патрабуюць. Аднак множныя ўкусы могуць прывесці да больш сур'ёзных алергічных рэакцый у дзяцей і людзей, якія пакутуюць на алергію», — перасцерагла спецыяліст.

Энтамолаг дала шэраг рэкамендацый.

«У перыяд актыўнасці неабходна абараніць сябе і сваіх блізкіх ад гэтай пошасці. Перш за ўсё варта выключыць прагулкі ўздоўж рэк — гэта месцы вывядзення мошак. Выходзячы на вуліцу, максімальна прыкрывайце адкрытыя ўчасткі цела, выкарыстоўвайце рэпеленты. Можна ўжываць і народныя адпужвальныя сродкі — эфірныя алеі цытрусавых, лаванды. Мошак адпуджвае і пах ваніліну», — сказала спецыяліст і дадала, што ў мошак ёсць біялагічная асаблівасць — яны нападаюць толькі на адкрытым паветры.

Каб зняць сверб пасля ўкусаў, рану можна апрацаваць водным растворам соды, мыльным растворам, адзначыла Тамара Гусарава.

«Некаторыя выкарыстоўваюць бальзам «Зорачка», патройныя адэкалоны», — дадала яна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930