Знайсці
22.05.2024 / 13:461РусŁacБел

У Беларусь прыехаў міністр нацыянальнай абароны Экватарыяльнай Гвінеі

Пачаўся афіцыйны візіт у Беларусь міністра нацыянальнай абароны Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея дывізіённага генерала Віктарыяна Бібанга Нсуэ Акома.

Фота: Мінабароны

На цырымоніі афіцыйнай сустрэчы міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін вітаў афрыканскага калегу, паведамляе беларускае Мінабароны ў сацсетках.

Бакі працягнулі размовы на перамовах у складзе дэлегацый у Цэнтральным Доме афіцэраў. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы развіцця беларуска-экватагвінейскага ваеннага супрацоўніцтва.

Пасля перамоў кіраўнікі абаронных ведамстваў аддадуць даніну памяці загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы кветкі да манумента Перамогі на плошчы Перамогі ў Мінску.

Нагадаем, што Лукашэнка на чале з беларускай дэлегацыяй наведваў Экватарыяльную Гвінею ў верасні мінулага года.

Чытайце таксама:

Аграгарадок, завод, пастаўка тэхнікі. Пра што дамовіліся Лукашэнка і Мбасога

Сярод тых, хто сустракаў Лукашэнку ў Экватарыяльнай Гвінеі, быў і Віктар Шэйман

«Дэлегацыя з Экватарыяльнай Гвінеі каштавала нашу смятану — яны былі проста зачараваныя». Міністр пра планы на беларускую малочку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
1
Тумба Юмба/адказаць/
22.05.2024
У планах афіцыйнага візіту наведванне Мінскага гарадскога заапарка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930