Знайсці
22.05.2024 / 10:441РусŁacБел

Белгідрамет: Наш прагноз спраўджваецца больш чым на 96%

Начальнік «Белгідрамета» Уладзімір Бабок у праграмы «Сэнс жыцця» распавёў пра дакладнасць прагнозу надворʼя ад беларускіх спецыялістаў.

Начальнік «Белгідрамета» Уладзімір Бабок

На пытанне, на колькі дзён ці тыдняў наперад можна зрабіць дакладны прагноз надворʼя, Бабок пажартаваў, што «дакладны — гэта паняцце недакладнае». 

— «Белгідрамет» дае сутачныя прагнозы, дае прагноз на трое сутак наперад. Чым на даўжэйшы тэрмін, тым верагоднасць яго спраўджання становіцца меншай. Гэта і зразумела: для таго, каб зрабіць прагноз больш доўгатэрміновым, патрэбныя адпаведныя магутнасці, якім адпавядае ўзровень абсталявання метэастанцый, якім, на жаль, на дадзены момант мы не валодаем. Наш прагноз у параўнанні з прагнозамі суседніх краін зʼяўляецца, я б сказаў, самым дакладным: звыш 96%. Гэта дастаткова высока. 

Ён кажа, што прагноз можна падзяліць на дзве складнікі. Гэта, па-першае, прагноз сіноптыка, дзе непасрэдна працуе чалавек, аналізуе. Па-другое, прагноз гэта разліковая, лікавая мадэль, дзе разлічвае кампʼютар. 

— У цяперашні момант «Белгідрамет» валодае такімі вылічальнымі магутнасцямі, як 48 терафлоп. Многа гэта ці мала? Для звычайнага карыстальніка лічба вялікая, для выкарыстання гэтага ў галіне гідраметэаралогіі гэта вельмі мала. 

Кіраўнік «Белгідрамета» звярнуў увагу на тое, што беларусам трэба больш уважліва ставіцца да таго, адкуль менавіта яны бяруць інфармацыю аб прагнозе надворʼя. 

— Карыстаючыся нашымі інфармацыйнымі рэсурсамі, за якія мы нясем персанальную адказнасць перад дзяржавай, мы гарантуем, што ў нашых прагнозах, на нашых інфармацыйных рэсурсах — інфармацыя, будзем казаць, максімальна дакладная. Я шмат задаю пытанне сваім знаёмым-сваякам: «А дзе ты паглядзеў прагноз надворʼя?» — «У тэлефоне» — «А хто падаў яго?» — «Не ведаю, тэлефон падаў…», — сказаў Уладзімір Бабок, заклікаўшы быць уважлівым пры выбары крыніц інфармацыі аб надворʼі.

На пытанне, якім будзе гэта лета, Бабок адказаў, што на сёння ніводная метэаслужба не можа даць дакладны прагноз на такі вялікі тэрмін. 

Чытайце таксама:

У Баранавіцкім раёне выпаў моцны град

У наступныя дні будзе да +28°С

Частку Мінска накрыла залева ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
бывший политзек/адказаць/
26.05.2024
вот это "наш прогноз" просто ЭПИЧНО...

просто потому, что нет никакого НАШЕГО прогноза, есть всего две, или три глобальные метеослужбы, данными которых и пользуются ВСЕ ОСТАЛЬНЫЕ, в том числе российские, не говоря уже об этих доморощенных "синоптиков"...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031