Знайсці
21.05.2024 / 10:391РусŁacБел

На мяжы з Літвой затрымалі беларуса з дронам. У яго канфіскуюць і дрон, і машыну, на якой прыехаў

У Воранаўскім раёне лідскія пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, у аўтамабілі якога знайшлі беспілотнік.

Ілюстрацыйнае фота

Як паведамляе Дзяржпагранкамітэт, інцыдэнт адбыўся 19 мая. За 10 км ад беларуска-літоўскай мяжы ў Воранаўскім раёне лідскія памежнікі спынілі аўтамабіль. Пры яго аглядзе знайшлі беспілотнік з двума прыстасаваннямі для яго запуску, ноўтбук, антэну, тры акумулятары для беспілотніка, а таксама «таварна-матэрыяльныя каштоўнасці» — найхутчэй, гаворка ідзе пра цыгарэты, якія беларус збіраўся перакідваць у Літву.

На парушальніка склалі адміністрацыйны пратакол. Паводле артыкула 15.1 КаАП, у яго канфіскуюць аўтамабіль — бо на ім перамяшчаліся незаконныя тавары.

Нагадаем, з 1 красавіка 2024 года выкарыстанне дронаў на тэрыторыі Беларусі забаронена без спецыяльнага дазволу.

Чытайце таксама:

Гродзенцаў жорстка затрымалі за запуск дрона на мяжы

У Воранаўскім раёне памежнікі затрымалі беларусаў з беспілотнікам

Кантрабандны тытунь спрабавалі пераправіць з Беларусі ў Літву беспілотнікам 

СМІ: Лятальным апаратам, што парушыў мяжу Беларусі, мог быць беспілотнік кантрабандыстаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Пытаннечка/адказаць/
21.05.2024
Свайго спаймалі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031