Знайсці
15.05.2024 / 18:0813РусŁacБел

Стала вядома, хто страляў у славацкага прэм'ера Фіца

Славацкія СМІ паведамляюць, што 71-гадовым мужчынам, які страляў у прэм'ера краіны Роберта Фіца, з'яўляецца пісьменнік Юрай Цінтула.

Скрыншот з відэа

Юрай Цінтула — аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў, які жыве ў горадзе Левіцы. Акрамя пісьменніцтва, ён таксама актывіст ліберальнай партыі «Прагрэсіўная Славакія».

У 2016 годзе Цінтула працаваў ахоўнікам у гандлёвым цэнтры, і на яго напаў ды збіў нецвярозы мужчына, які зладзіў дэбош у супермаркеце. Пасля гэтай гісторыі пра яго пісалі газеты і рабілі рэпартажы мясцовыя тэлеканалы. Дарэчы, як сцвярджаецца, менавіта з часоў працы ў прыватнай ахоўнай кампаніі Юрай Цінтула меў права на нашэнне зброі. 

Афіцыйна праваахоўныя органы Славакіі пакуль не раскрывалі асобы стралка. Цяпер падазраваны ў замаху на Фіца знаходзіцца пад вартай, ягонай справай займаецца Нацыянальнае крымінальнае агенцтва Славакіі.

Чытайце таксама:

«Роба, ідзі сюды». Прэм'ера Славакіі будуць тэрмінова апераваць пасля замаху

Замах на прэм'ера Славакіі — яго стан вельмі цяжкі

Паплечнік Фіца выйграў прэзідэнцкія выбары ў Славакіі. Ён супраць вайсковай дапамогі Украіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
14
Ха-ха
3
Ого
18
Сумна
5
Абуральна
8
1
Паправачка/адказаць/
16.05.2024
Не хлусі. Пісалі. У фэйсбуку нападніка ёсць яго фота з ультраправымі і хвалебны пост пра іх. 'Podozrivý z atentátu na Fica sa v minulosti stretával so Slovenskými brancami a písal o „bezočivých cigánoch“' - https://dennikn.sk/3993177/podozrivym-z-atentatu-na-fica-je-spisovatel-z-levic-ktory-pisal-aj-o-bezocivych-ciganoch/
0
Статистика/адказаць/
16.05.2024
Дай бог чтоб жив остался , Хватит врать, достаточно посмотреть на данные, где отчетливо видно, что Россия далеко впереди по количеств убийств журналистов, политиков и чиновников. Причем такая тенденция уже на протяжении более чем 20 лет. Поичем Россия по заказным убийствам на первом месте не только в Европе, но и входит в пятерку стран с худшими данными по этому показателю в мире. 
16.05.2024
Полагаю, что такое скорое появление "легенд прикрытия" свидетельствует о том, что они были заготовлены заранее. При том что ежу понятно, что покушение на Фицо - это прежде всего "последнее предупреждение" Орбану. А это означает, что всё идёт к очередной большой европейской войне с тем же заокеанским бенефициаром.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031