Знайсці
14.05.2024 / 15:168РусŁacБел

Парламент Грузіі канчаткова зацвердзіў закон аб «замежных агентах». Дэпутаты паспелі пабіцца

Супраць гэтага закона на пратэст выходзілі дзясяткі тысяч чалавек.

Бойка ў парламенце. Скрын відэа Georgian Public Broadcaster

Парламент Грузіі ў трэцім, фінальным чытанні зацвердзіў закон аб «замежных агентах» — законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву».

За зацвярджэнне скандальнай ініцыятывы «Грузінскай мары» прагаласавалі 84 дэпутаты — нягледзячы на пратэсты і крытыку міжнародных партнёраў Грузіі. 30 апазіцыянераў прагаласавалі супраць, піша «Эха Каўказа».

Падчас дэбатаў дэпутаты пачалі біцца.

Прэзідэнт Саломэ Зурабішвілі раней паабяцала, што накладзе вета на законапраект. Згодна з Канстытуцыяй Грузіі, прэзідэнт на працягу 10 дзён падпісвае і публікуе закон, альбо з матываванымі заўвагамі вяртае ў парламент. У «Грузінскай мары» ёсць дастаткова галасоў, каб пераадолець вета. Калі і пасля гэтага прэзідэнт не падпіша закон, яго падпісвае і публікуе старшыня парламента.

Чытайце таксама:

На пратэст у Тбілісі супраць «закона аб іншагентах» выйшла 200 тысяч чалавек

«Адкажуць па законе». Улады Грузіі пачалі фармаваць спіс пратэстоўцаў супраць закона аб замежных агентах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
11
2
Калматы Вожык/адказаць/
14.05.2024
Як гэта ўсё называецца?  Палітолагі клучуць гэты фенамен -- беларусізацыя Грузіі. То бок такой незалежнай краіны як Беларусь ўжо не існуе. Існуе толькі тэрыторыя -- Беларусь, прыватная ўласнасць СЯМ' І Лукашэнкаў і яе прыхлябалаў. Не будзе і такой краіны як Грузія!
3
Ерома/адказаць/
14.05.2024
Маладцы грузіны не пазволілі западным шасцёркам камандаваць усей страной атоб чэраз год і у іх былбы майдан і павтарылібы судьбу украіны
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
15.05.2024
мат и диамат - главные орудия пролетариат ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера